Музыка9999

Аляксей Хлястоў: А я нічога не бачыў

Спявак быў адным з тых, хто выступаў учора на Кастрычніцкай плошчы. Кажа, што навіны не чытае, а затрыманняў не бачыў.

Праект «БелаРуСь Молодая» па загадзе ўладаў рыхтавала Міністэрства культуры, Тэатар эстрады і БРСМ. Правядзенне акцыі прызначылі на сераду, 29 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы. Якраз на той час, калі там мусілі сабрацца ўдзельнікі маўклівай акцыі пратэсту.
Плошчу мусова напоўнілі студэнтамі і распачалі канцэрт. У ім узялі ўдзел Пятро Ялфімаў, Саша Нема, Аляксей Хлястоў, Вольга Плотнікава, Ганна Шаркунова, Герман, Вікторыя Алешка, Анастасія Ціхановіч, гурты «Чук и Гек», «Бай Сити», а таксама «ўдзельнік шоў-праекту ДНК і папулярныя DJ і МС», як паведамляе сайт brsm.by.

Паралельна з сьвяточным канцэртам у цэнтры Мінска адбываўся хапун. Удзельнікаў маўклівай акцыі, якія ўсяго толькі пляскалі ў ладкі, жорстка затрымлівалі супрацоўнікі спецслужбаў, некаторых збівалі, жанчын у тым ліку. Моцна пацярпела з дзясятак журналістаў.

Аляксей Хлястоў у гэты час прадстаўляў прысутным на Кастрычніцкай свае новыя хіты — «Я и ты» і «Незабудка». Спявак кажа, што пагадзіўся на выступ не раздумваючы. Бо заўжды карыстаецца магчымасьцю выйсці на сцэну. Пра тое, што адбывалася наўкол ён не ведаў. «Я артыст і ўсе гэтыя палітычныя моманты не адсочваю. Мая задача, як артыста, як мага максімальна данесці сваю творчасць да людзей», — зазначыў Аляксей у інтэрв’ю «Тузіну Гітоў».

ТГ: А як вы паставіліся да таго, што людзей у гэты час затрымлівалі і збівалі?

— А я не бачыў. Я асабіста, без аховы, ішоў па Плошчы да Палаца рэспублікі з касцюмам. Мяне ніхто не затрымліваў, у міліцэйскую машыну не саджаў. Зайшоў у Палац, перапрануўся, спеў і паехаў на рэпетыцыю. А навінаў я не чытаў. Апошнія паўтары тыдні я ўвесь у рэпетыцыях.

ТГ: Якая вашая рэакцыя на тое, што ў гэты вечар у Мінску затрымалі ля 150 чалавек толькі за тое, што яны апладзіравалі?

— Варта разважаць з гледзішча закону. Калі адвакаты затрыманых змогуць сказаць, што былі парушаныя правы чалавека, значыць наперад. На мой погляд трэба рабіць усё арганізавана і па законе.

ТГ: У вас няма адчування, што вас выкарыстоўваюць?

— Я за творчасць. Вы мусіце мяне зразумець. Мая задача як мага шырэй прадставіць сваю творчасць масам.

Сярод удзельнікаў канцэрту «БелаРуСь Молодая» былі і папулярныя эстрадныя выканаўцы Ганна Шаркунова і Герман (Дзьмітры Карпінчык). Прадусар выканаўцаў Уладзімер Кубышкін кажа, што разумеў тое, што ў гэты ж час будзе маўклівая акцыя. І канцэрт зусім невыпадкова супаў з акцыяй. Але парабіць нічога не мог і выпусціў сваіх падначаленых на сцэну. «Мы артысты. Мы не хацелі і не не хацелі там выступаць. Нам патэлефанавалі і сказалі там быць, і мы там былі. Зрабілі бы інакш — выпалі бы з соцыуму і сышлі бы ў андэграўнд. А дазволіць такога сабе мы не можам». Прадусар упэўнены, што асабістая пазыцыя яго і артыстаў у дадзеным выпадку нічога не вырашае.

«Артыст мусіць спяваць і вінаваціць яго ў нечым нельга. З такім жа поспехам можна вінаваціць кухара, які працуе ў сталоўцы МУС».

Пра тое, што адбывалася паралельна з выступам Шаркуновай і Германа Уладзімер ведае. «Гэта вельмі кепска. Я нармальны чалавек і ведаю, што такое добра і што такое кепска».

P. S. Як стала вядома ТГ, некаторыя з меркаваных выступоўцаў на канцэрце «БелаРуСь Молодая» адмовіліся ад удзелу, спаслаўшыся на хваробу.

Каментары99

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Двое мужчын паехалі з Мінска на Магілёўшчыну і зніклі

Апублікавалі спіс тавараў, якія нельга будзе ўвозіць з Латвіі4

Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі4

У краме знайшлі чыпсы за 90 рублёў

Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл13

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу63

Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект13

Да блогера, які расказаў на YouTube пра працу ў анлайн-казіно, прыходзілі ГУБАЗіК з АМАПам2

Севярынец робіць поўную перазагрузку БХД: з празрыстымі выбарамі і прымірэннем. Хто будзе ўдзельнічаць, а хто не?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць