Грамадства2929

Хто паступае вучыцца на міліцыянераў?

Карэспандэнтка разам з абітурыентамі занесла дакументы ў Акадэмію МУС.

9 ліпеня пачаўся прыём дакументаў у Акадэмію МУС Беларусі. Мы вырашылі праверыць, што за людзі будуць хадзіць са зброяй па вуліцах і ахоўваць парадак…

На Факультэт міліцыі набор 177 чалавек. На 12 гадзінаў у панядзелак 11 ліпеня сюды падалі дакументы 142 чалавекі. З іх 40% (!) — 56 чалавек — маюць сярэдні бал ніжэй за 140!

Летась прахадны бал на Следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС склаў 103 балы. Будучыя следчыя здаюць тры іспыты: матэматыку, правазнаўства і мову. Плюс сюды ўлічваецца і сярэдні бал дыплома.

Атрымліваецца, што калі ты быў сярэднічком у школе (6*10=60), а пасля на трох тэстах набраў па 15–20 балаў — усё: ты следчы!

Магчыма, таму абітурыент, які сёлета набраў 223 балы, за свой лёс зусім не хвалюецца. Журналіст пагаварыла з высокім, здаровым хлопцам, які толькі што падаў дакументы і радасна выходзіў з Акадэміі.

Хлопец: Сума выйшла 223 балы.

Гэта добра?

Хлопец: Для дадзенай установы гэтага дастаткова.

Мы пацікавіліся, чаму менавіта такі шлях выбраў для сябе абітурыент. «Вырашыў загадзя, даўно, гады тры таму. У нас пераемнасць пакаленняў, ужо, напэўна, чацвёртае пакаленне працуе ў органах, таму і я вырашыў пайсці па слядах бацькоў», — кажа хлопец.

Ля будынка міліцэйскай ВНУ — шмат бацькоў, усе яны чакаюць сваіх дзяцей. Сын звычайнага шафёра з Віцебску сёлета набраў усяго 157 балаў (паступае на Факультэт міліцыі). Але бацька кажа, што «спадзяванні паміраюць апошнімі»:

«Мы сюды прыехалі з Віцебскай вобласці паступаць. Балаў набралі не вельмі шмат — 157. Але шанец ёсць, спадзяванні паміраюць апошнімі. Летась з такімі баламі праходзілі, а ў гэтым годзе — будзем глядзець, спадзявацца…».

Чаму сын выбраў паступаць менавіта сюды?

Бацька: Гэта ягоны выбар, ён сам захацеў. Даўно думаў, можа з класа сёмага.

Даўно ў Акадэмію міліцыі марыў паступіць і іншы абітурыент з Віцебску. Яму пашчасціла трошку больш: ён набраў 196 балаў. Ягоная мама сядзела на лаўцы ля ўваходу ў Акадэмію, чакала сына: «Калі параўноўваць з мінулым годам, то шанец, нібыта, у нас ёсць. А так — хто яго ведае…»

А чаму вырашыў паступаць менавіта сюды?

Маці: «Я думаю, што ён па характары падыходзіць, ён такі занадта адказны, і заўсёды быў такім. Вось хлопчык, а заўсёды быў дарослы такі, як „старэнькі“. Я думаю, што гэта — для яго.

Ён быў заўжды дысцыплінаваны, заўсёды любіў ездзіць у лагер.
Такі стыль жыцця яму пасуе, аскетычны. Ён спортам вельмі сур’ёзна займаўся. Лёгкай атлетыкай, бегам з бар’ерамі… Ёсць разрад, дыпломы, медалі…»

На 12 гадзінаў дня 11 ліпеня на Следча-экспертны факультэт падалі заяўкі 246 чалавек. Але усяго 7 (!) будучых следчых — з сертыфікатам больш за 300 балаў. І сярод іх увогуле няма ніводнага хлопца!

Што будуць рабіць абітурыенты, калі не пройдуць конкурс? Ці будуць перакідваць свае дакументы кудысьці ў іншае месца? Пра гэта запыталіся і ў саміх юнакоў, і ў іх бацькоў.

«Нават і не думаў пра гэта. Няма ніякіх варыянтаў, ну, калі што — кудысьці на юрыста пайду».

Маці аднаго з абітурыентаў кажа, што выбар тут невялікі — або псіхолаг, або юрыст:

«Праблема ў тым, што на гэтыя спецыяльнасці няма яшчэ аднаго тэста. Ты здаеш тры тэсты — матэматыку, расейскую, грамадазнаўства. І ўсё. Таму на нейкія тэхнічныя спецыяльнасці мы ўжо не можам пайсці. Таму што грамадазнаўства — гэта толькі юрыдычнае штосьці, або псіхолаг…».

Пацікавіліся таксама, ці не баяцца абітурыенты, што ў святле апошніх падзеяў працы ў іх стане больш, а людзі пачнуць горш да іх ставіцца. Але будучых міліцыянтаў такія праблемы не палохаюць.

«Не, не баюся, калі ўжо выбраў гэтую працу, то буду працаваць, прыстасоўвацца…».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы3

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць