Меркаванні11

Бенедыкт XVI выказаў спачуванні з прычыны смерці кардынала Казіміра Свёнтака

Бенедыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка. Ніжэй прыводзім поўны тэкст звароту Яго Святасці.

З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру. Я духоўна яднаюся з болем дыяцэзіяльнай супольнасці, у якой ён з вялікім клопатам здзяйсняў сваё біскупскае служэнне. Я ўзгадваю аб адважным сведчанні, якое ён даў Хрысту і свайму Касцёлу ў асабліва цяжкія часы,

а таксама аб энтузіязме, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння сваёй краіны.
Выказваю таксама свае спачуванні арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Апостальскаму Адміністратару «Ad nutum sanctae sedis» Пінскай дыяцэзіі, Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, усяму беларускаму епіскапату, манаскім супольнасцям і усім вернікам, якіх кардынал вельмі любіў і якім служыў ад ўсяго сэрца. Дасылаю вам сваё апостальскае благаслаўленне як знак веры і хрыціянскай надзеі ва Уваскрослым Пану.

Святы Айцец,

Бенедыкт XVI

Таксама да словаў спачування Святога Айца Бенедыкта XVI далучаецца ксёндз арцыбіскуп Джованні Анджэло Бэччу з субстытуту секцыі агульных спраў дзяржаўнага сакратарыяту Святога Пасаду: «Прагну выразіць словы належнай пашаны і прывітання ў Хрысце Пану».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць