Грамадства

Разгул лібералізму: Брэсцкі абласны суд задаволіў скаргу актывіста БХД

Брэсцкі абласны суд задаволіў скаргу актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзмітрыя Шурхая.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, 21 ліпеня аблсуд адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста і накіраваў адміністрацыйную справу актывіста на новы разгляд.

«Шурхай не згодны з пастановай суда ад 29 чэрвеня 2011 года, які налажыў адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту тэрмінам на сем сутак згодна з артыкулам 17.1 КоАП. У суд ён падаў дадатковыя доказы аб незаконнасці і неабгрунтаванасці вынесенай ў дачыненні да яго пастановы, а таксама доказы парушэння грамадзянскіх правоў падчас складання пратакола аб адміністрацыйных правапарушэннях і падчас разгляду справы ў судзе», — сказаў праваабаронца.

У прыватнасці, як сцвярджаў актывіст, было відаць, што пратакол складалі некалькі асоб, хоць пад дакументам стаяў подпіс аднаго супрацоўніка міліцыі.

«Акрамя гэтага, суд не даследаваў змест тых нецэнзурных слоў, якія, паводле паказанняў супрацоўнікаў міліцыі, нібы сказаў Шурхай. Актывіст лічыць, што на раённы суд быў аказаны ўціск і справа аб адміністрацыйных правапарушэннях супраць яго было сфабрыкаваная супрацоўнікамі міліцыі для таго, каб арыштаваць і ізаляваць на час правядзення маўклівай акцыі пратэсту ў Брэсце 29 чэрвеня. Шурхай лічыць, што гэта помста за выказванне поглядаў, якія адрозніваюцца ад пазіцыі дзейнай выканаўчай улады», — сказаў Кісляк.

Шурхай быў затрыманы 28 чэрвеня на вуліцы Янкі Купалы ў Брэсце і дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Там у дачыненні да актывіста аргкамітэта БХД быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

«Сярод адміністрацыйных спраў у сувязі з маўклівымі акцыямі пратэсту гэта першая, пастанова па якой адменена абласным судом», — падкрэсліў праваабаронца.

Каментары

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць