Грамадства

Беларусь адмовіла ва ўездзе еўрапарламентарыю Мараку Мігальскаму

Еўрапарламентарыю Мараку Мігальскаму забаронены ўезд у Беларусь. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт spring96.org са спасылкай на аддзел па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Мінска.

Паводле інфармацыі сайта, Мігальскі планаваў наведаць Беларусь 12–16 жніўня.

Мігальскі «узяў шэфства» над арыштаваным каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрыем Бандарэнкам. Паводле інфармацыі Польскага радыё, ён заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітыка, напісаў начальніку турмы, дзе той утрымліваецца, звярнуўся з просьбай аб хуткай рэакцыі на сітуацыю, што склалася, да старшыні Еўрапарламента Ежы Бузека і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Нагадаем, 26 ліпеня Бандарэнка быў прааперыраваны ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска. Раней родныя, сябры і аднадумцы Дзмітрыя заяўлялі, што фактычна аперацыя была прымусовай. Кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікала міжнародную супольнасць выступіць у абарону Бандарэнкі. На заклік аператыўна адрэагавалі Еўрапарламент і Еўрасаюз.

Па ініцыятыве Мігальскага створаны сайт www.bandarenka.pl, наведвальнікі якога могуць падпісацца пад петыцыяй у абарону беларускага апазіцыянера.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца47

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць