Эканоміка11

«Белтрансгаз», БМЗ, Мазырскі НПЗ і «БеСТ» лідзіруюць па стратнасці ў рэальным сектары

Чатыры буйныя прадпрыемствы лідзіруюць у рэальным сектары эканомікі па паказчыку стратнасці.

«Лідарамі па стратнасці сталі „Белтрансгаз“, Беларускі металургічны завод, „Беларуская сетка тэлекамунікацый“ („БеСТ“), Мазырскі НПЗ. На долю гэтых прадпрыемстваў прыпадае 43% агульнай сумы страты, атрыманай у рэальным сектары за пяць месяцаў», — паведаміў 2 жніўня на пасяджэнні Савета міністраў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

Усяго, адзначыў ён, па выніках студзеня-мая са стратай спрацавала 878 арганізацый. У параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года колькасць стратных прадпрыемстваў павялічылася на тры прадпрыемствы, аднак сума страты ўзрасла ў тры разы. Толькі за май памер страт узрос у 2,4 разу.

Па бязведамасных арганізацыях сума страты, паводле слоў Румаса, склала 884 млрд. рублёў, павялічыўшыся за май у 4,5 разу.

Што датычыць фінансавага стану прадпрыемстваў, Румас закрануў пытанне ўжывання механізму эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцтва. Паводле яго слоў, колькасць неплацежаздольных арганізацый у дзяржсектары з года ў год застаецца непарушнай, і з года ў год у адносінах да іх прымяняюцца меры дасудовага аздараўлення. Аднак вынік застаецца такім жа, падкрэсліў віцэ-прэм’ер. «Больш за тое, каля 90 арганізацый не выконваюць планы па дасудовым аздараўленні і працягваюць заставацца неплацежаздольнымі, толькі прымнажаючы даўгі», — дапоўніў Румас.

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч закрануў пытанне санацыі і банкруцтва. «Задумайцеся: з 769 прадпрыемстваў, неплацежаздольнасць якіх набывае ўстойлівы характар, толькі да 14 ужываюцца меры кардынальнага фінансавага аздараўлення. Вось ваша праца, спадары», — звярнуўся Мясніковіч да ўрада.

Ён таксама закрануў праблемы вяртання даўгоў. Паводле слоў прэм’ера, у першым паўгоддзі гэтага года кожны трэці пазычальнік не вярнуў бюджэту тое, што браў у доўг. «Пратэрмінаваная завінавачанасць па гэтым артыкуле ўзрасла на 17%. Найбольшы прырост прыйшоўся на Мінпрам, ільняную галіну, Баранавіцкае вытворчае баваўняна-папяровае аб’яднанне канцэрна «Беллегпрам», — сказаў Мясніковіч.

«Лічу, што будзе правільным, калі сённяшнім рашэннем мы даручым міністру фінансаў і міністру па падатках і зборах прыняць самыя жорсткія меры па спагнанні завінавачанасці ў бюджэт», — заявіў кіраўнік урада.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну7

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць