Эканоміка11

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за ліпень не змяніліся

Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стану на 1 жніўня ў міжнародным вызначэнні склалі $4 млрд. 150 млн.
Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні Саўміна першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Юрый Алымаў.

За красавік-ліпень года ЗВР выраслі на $388 млн.

Пры гэтым Юрый Алымаў адзначыў, што «раней некаторае змяншэнне рэзерваў на фоне атрымання $800 млн. з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было звязана з ажыццяўленнем плацяжоў па знешняму доўгу ўрадам краіны, а таксама пагашэннем абавязацельстваў Нацбанка».

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка канстатаваў, што ў першым паўгоддзі банкаўскі сектар краіны захаваў стабільнасць і не дапусціў росту праблемнай запазычанасці. Банкі задавольвалі высокі попыт прадпрыемстваў і насельніцтва на пазыковыя рэсурсы. Працэнтныя стаўкі на крэдытным і дэпазітным рынках паступова павялічваліся пад уплывам працэнтнай палітыкі Нацбанка, накіраванай перш за ўсё на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і абарону зберажэнняў ад інфляцыі. Плацежная сістэма забяспечыла своечасовае і бяспечнае функцыянаванне міжбанкаўскіх разлікаў.

Прыняты меры для задавальнення першачарговага попыту насельніцтва на замежную валюту для сацыяльных мэт. У красавіку Нацбанк дазволіў Беларусбанку не ажыццяўляць свабодны продаж валюты, набытай праз абменнікі на пагранпераходах. Гэтыя сродкі накіроўваліся на задавольванне патрэбаў грамадзян, звязаных з сацыяльна значнымі пытаннямі — лячэнне і навучанне за мяжой. За май-чэрвень бягучага года банкам прададзена на гэтыя мэты $4,5 млн. «З 20 ліпеня мы распаўсюдзілі такую сістэму і на іншыя банкі, дазволіўшы выкарыстоўваць на сацыяльныя мэты валюту, набываемую ў абменніках на тэрыторыі устаноў адпачынку», — нагадаў Юрый Алымаў.

Прадстаўнік Нацбанка таксама адзначыў, што аб’ём нарматыўнага капіталу банкаў Беларусі на 1 ліпеня склаў Br19,6 трлн., упавялічыўшыся з пачатку года на 10,9 працэнта. Статутны фонд на 1 ліпеня сфарміраваны ў аб’ёме Br12,6 трлн., што на 4,6 працэнта больш у параўнанні з пачаткам года

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць