Улада1414

Лукашэнкаўцы зноў узяліся за Лябедзьку

1 жніўня адноўлена расследаванне па крымінальнай справе палітыка.

Расследаванне па крымінальнай справе лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі адноўлена. Начальнік следчага упраўлення папярэдняга расследавання Казакевіч праінфармаваў палітыка, што

«папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе N10011110362 адноўленае 1 жніўня 2011 года.
Пра прынятае працэсуальнае рашэнне Вы будзеце апавешчаны дадаткова».

Таксама ў адказе Казакевіча ўтрымліваецца рэакцыя на факт незвароту лідару АГП пашпарта і асабістых рэчаў. Паведамляецца, што пытанне разглядаецца у КДБ.

«На жаль, з адказу Казакевіча незразумелыя матывы і прычыны аднаўлення расследавання. Гэта дае падставы меркаваць, што падаплёка палітычная, а не прававая. Сілавыя структуры рыхтуюцца да восені, і даюць зразумець, што гатовыя заводзіць у адкрытую справу новых фігурантаў. Для мяне гэта азначае, што я буду заставацца ў статуце палітычнага закладніка нявызначаны час, — кажа Анатоль Лябедзька. — Што да пашпарту і асабістых рэчаў, то тут МУС адкрыта тыкае пальцам у КДБ, які строіць дурня і атрымлівае асалоду ад сваёй маленькай поскуддзі. Я не магу не толькі абмяняць правы кіроўцы, але нават атрымаць паштовыя лісты. Але гэта і ёсць узровень інтэлектуальнага развіцця нашых спецслужбаў».

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі адзначыў, што

«ўсе прававыя магчымасці рашэння пытання вычарпаны.
Я мае намер зачахліць ручку і больш не адцягвацца на паператворчасць. Звяртацца да нашых праваахоўных органаў у маім выпадку ўсё адно што да тэлеграфнага слупа».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі33

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць