Грамадства11

Калядкі ў літоўскім Таварыстве беларускай культуры

13 студзеня 2007 года ў Таварыстве Беларускай культуры ў Літве адбылося сьвяткаваньне Старога Новага году. Заля ўпрыгожана ў стылі мадэрн, гэтым прафэсійна займалася вядомая беларуская мастачка Хрысьціна Балаховіч. На сьцяне зіхацелі папяровыя зорачкі, на стале — навагодні букет.

13 студзеня 2007 года ў Таварыстве Беларускай культуры ў Літве адбылося сьвяткаваньне Старога Новага году. Заля ўпрыгожана ў стылі мадэрн, гэтым прафэсійна займалася вядомая беларуская мастачка Хрысьціна Балаховіч. На сьцяне зіхацелі папяровыя зорачкі, на стале — навагодні букет.

Распачаў імпрэзу старшыня ТБК Хведар Нюнька. Ён павіншаваў прысутных з хуткім Новым, 2007-м, годам, пажадаў плёну ў асабістым і грамадзкім жыцьці, больш рабіць намаганьняў і высілкаў на карысьць Бацькаўшчыны. У прыватнасьці, адзначыў працу сянюнаса (войта) Вяркяйскай сянюніі г.Вільні Вацлава Гульбіновіча, кіраўніка сянюніі, якая заняла першае месца сярод дваццаці ў горадзе па выніках працы за мінулы год, а Вацлаў яшчэ зьяўляецца чальцом рады ТБК, дзе таксама шмат працы.

У таварыстве за мінулы год прайшло шмат значных мерапрыемстваў, сярод іх: дні беларуска‑ літоўскай культуры, прысьвечаныя 100‑годзьдзю «Нашай Нівы», прэзентацыя кнігі Ул.Пецюкевіча «Узьняўся белы птах», на якой прысутнічалі госьці з Італіі і Беларусі, прэзентацыю кнігі М.Казлоўскага «Галасы разбуджаных птушак», якая ўвайшла ў сьпіс лепшых кніг мінулага года.

Наступным выступоўцам быў сябра таварыства, карэспандэнт радыё «Полёнія» Андрусь Старавойтаў. Ён эмацыйна распавёў пра палітычнае становішча на Беларусі, гаварыў пра тое, што адбывалося ў Вільні 13 студзеня 1991 года, тады ў абарону незалежнасьці Літвы сталі прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасьцяў, сярод узнагароджаных мэдалямі ёсьць дзесяць беларусаў, у тым ліку тры сябры таварыства.

Алесь Адамковіч распачаў цыкл лекцыяў «Беларускія карані на Віленшчыне», першую лекцыю прысьвяціў ксяндзу Юрыю Матулевічу‑ шчыраму абаронцу вернікаў ‑ беларусаў. Літовец па нацыянальнасьці, ён стаяў на баку пакрыўджаных беларусаў, за што цярпеў як з боку палякаў, так і з боку літоўцаў. Як сьвятар ён змагаўся, каб вернікі зьвярталіся да Бога на роднай мове. Прайшлі гады, і шчырыя вернікі‑беларусы ў знак пашаны і прысьвяцілі першую лекцыю сьвятару Ю.Матулевічу.

Андрусь Старавойтаў прасьпяваў гімн «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.

Мастак Алег Аблажэй паказаў апошнія ілюстраваныя ім кнігі казак, якія выйшлі ў выдавецтвах Літвы, Расеі, Польшчы, падзяліўся творчымі плянамі.

Напрыканцы афіцыйнай часткі прысутныя ў залі паглядзелі відэафільм «Белы легіён», зьняты польскім рэжысёрам у 2006 годзе, які сваім патрыятычным зьместам нікога не пакінуў абыякавым.

Завяршылася мерапрыемства за сьвяточным сталом. Так цікава і зьмястоўна ў ТБК адсьвяткавалі Калядкі, праводзілі Стары і сустрэлі Новы год.

Каментары1

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну16

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3524

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць