Спорт

Сёння стартуе 20-ы чэмпіянат Беларусі па хакеі

Сёння пяццю матчамі ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Магілёве і Салігорску стартуе 20-ы чэмпіянат Беларусі па хакеі ў экстралізе.

Усяго ў беларускай хакейнай экстралізе выступяць 11 камандаў з дзвюх краін: «Юнацтва» (Мінск), «Нёман» (Гродна), «Металург» (Жлобін), «Шахцёр» (Салігорск), «Гомель», «Металургс» (Ліепая, Латвія), «Брэст», «Хімік-СКА» (Наваполацк), «Магілёў», «Віцебск» і «Ліда».

У параўнанні з мінулым сезонам колькасць удзельнікаў скарацілася на адну каманду. Быў расфармаваны бабруйскі «Шыннік», які заняў апошняе месца і цяпер будзе супрацоўнічаць з мінскім «Дынама», а мінска-бабруйская дружына «Дынама-Шыннік» заменіць «Мінскіх зуброў» у Маладзёжнай хакейнай лізе, дзе ў новым сезоне будуць гуляць прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Латвіі, Казахстана і Славакіі. З-за фінансавых праблем адмовіўся ад выступу ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі ўкраінскі «Сокал» з Кіева. З’явіцца ў беларускай экстралізе і дэбютант. Ім стане створаны мінулай вясной клуб «Ліда».

Гваздом стартавага тура стане паядынак паміж чэмпіёнам і віцэ-чэмпіёнам краіны мінулага сезону сталічнай «Юнацтвам» і гродзенскім «Нёманам», які адбудзецца на Крытым катку ў мінскім парку Горкага і пачнецца ў 18.30. У гэты жа час пачнуцца матчы і ў іншых гарадах: «Брэст» — «Ліда», «Гомель» — «Металургс» (Ліепая, Латвія), «Шахцёр» (Салігорск) — «Хімік-СКА» (Наваполацк), «Магілёў»- «Віцебск».

У рэгулярным чэмпіянаце ўдзельнікі экстралігі згуляюць у пяць колаў. Завершыцца папярэдняя стадыя 1 сакавіка 2012. Медалі чэмпіянату будуць разыграны на другім этапе па сістэме плэй-оф, куды выходзяць восем лепшых клубаў.

Найбольш значным змяненнем ў рэгламенце адкрытага чэмпіянату Беларусі з’яўляецца ўвядзенне ўзроставага ліміту, які, зрэшты, не тычыцца замежнага ўдзельніка турніру ліепайскі «Металургса». У маючым адбыцца сезоне беларускія каманды экстралігі могуць унесці ў заяўку не больш за 7 хакеістаў старэй за 28 гадоў (1983 года нараджэння). Ліміт на легіянераў у заявачным спісе каманды з 25 чалавек абмежаваны шасцю замежнікамі. Прычым, калі брамнік не мае беларускага пашпарта, квота скарачаецца да 5 чалавек (адзін галкіпер і чатыры палявыя хакеісты).

Пачатак матчаў экстралігі ў будныя дні — 18.30, у суботы, нядзелі і святочныя дні — у 13.00 у Мінску і ў 17.00 — у іншых гарадах.

Часцей за ўсіх — шэсць разоў — чэмпіёнам Беларусі станавілася мінскае «Юнацтва» (2004, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011). Акрамя «Юнацтва», золата чэмпіянатаў Беларусі выйгравалі таксама мінскі «Цівалі» (1993, 1994, 1995, 2000), гродзенскі «Нёман» (1998, 1999, 2001), наваполацкі «Палімір» (1996, 1997), мінскі «Керамін» (2002, 2008), «Гомель» (2003) і мінскае «Дынама» (2007).

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты40

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты40

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць