Эканоміка

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі павышана да 30% гадавых

14 верасня з 27 да 30% гадавых.

Як зазначаецца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка, гэтая мера ўводзіцца напярэдадні адкрыцця дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы і «з’яўляецца важным элементам агульнаэканамічнай палітыкі, скіраванай на стабілізацыю сітуацыі на валютным рынку і фінансавае аздараўленне эканомікі ў цэлым».

«Паслядоўнае павышэнне кошту пазыковых грошай у эканоміцы заклікана аказаць далейшы стрымліваючы ўплыў на попыт кліентаў банкаў на крэдытныя рэсурсы на перыяд выхаду на адзіны курс. Адначасова павелічэнне стаўкі рэфінансавання стане дадатковым фактарам стымулявання працэсаў зберажэння ў беларускіх рублях і зніжэння ціску на абменны курс», — растлумачылі ў Нацбанку.

Гэта ўжо дзявятае з пачатку года павышэнне стаўкі рэфінансавання. Раней яна павышалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%),
20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%), 1 чэрвеня (да 16%), 22 чэрвеня (да 18%), 13 ліпеня (да 20%), 17 жніўня (да 22%) і 1 верасня (да 27% гадавых).

Варта зазначыць, што асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год было прадугледжана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 8–10% гадавых.

Стаўка рэфінансавання з’яўляецца інструментам грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацбанк уздзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах юрыдычных і фізічных асоб і крэдытах, што выдзяляюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць