Эканоміка

МВФ: Фонд і беларускія ўлады не ў стане спрагназаваць маштаб дэвальвацыі рубля

Міжнародны валютны фонд і беларускія ўлады не могуць даць прагноз адносна зніжэння афіцыйнага курсу рубля. Гэта вынікае з заявы намесніка выканаўчага дырэктара МВФ ад Беларусі Ёхана Прадэра і дарадчыка выканаўчага дырэктара Вадзіма Місюкаўца,
якая была зроблена 29 жніўня паводле вынікаў завяршэння выканаўчым саветам МВФ першага абмеркавання чэрвеньскага маніторынгу сітуацыі ў краіне. Дакумент быў апублікаваны 13 верасня разам з рэкамендацыямі выканаўчых дырэктараў фонду, выкананне якіх дазволіць Мінску прэтэндаваць на крэдыт.

«Прысутнічаюць пэўныя цяжкасці, звязаныя з прапановай супрацоўнікаў фонду неадкладна зрабіць абменны курс свабодна плаваючым пры адсутнасці інтэрвенцый з боку цэнтральнага банка, — адзначаецца ў заяве. — Супрацоўнікі фонду прызнаюць, што ўстанаўленне свабодна плаваючага курсу будзе прадугледжваць далейшую дэвальвацыю. Заклапочанасць выклікае той факт, што з улікам значнага адкладзенага попыту на замежную валюту ні ўлады, ні супрацоўнікі фонду не ў стане прапанаваць абгрунтаваныя прагнозы маштабаў такой дэвальвацыі».

«Відавочна, што ва ўмовах свабодна плаваючага курсу і пры адсутнасці дастатковых рэсурсаў для згладжвання рэзкіх ваганняў рызыка парушэння функцыянавання вытворчасці ў сувязі з фарміраваннем інфляцыйна-дэвальвацыйнай спіралі можа апынуцца такой жа, як і спрагназаванае супрацоўнікамі фонду парушэнне ва ўмовах дзейнага рэжыму абменнага курсу», — гаворыцца ў дакуменце.

Паводле слоў экспертаў, беларускія ўлады мяркуюць, што рост экспартнай выручкі і продаж некаторых дзяржактываў дазволяць у найбліжэйшай будучыні ўмацаваць базу, якая забяспечвае стабільныя ўмовы для курсавой палітыкі. Улады «згодныя, што пасля ўніфікацыі абменнага курс вельмі важна будзе забяспечыць яго доўгатэрміновую ўстойлівасць». «Прысутнічае разуменне» таго, што для дасягнення гэтай мэты трэба адмовіцца ад скіраванай на стымуляванне эканамічнага росту палітыкі, зрабіць рэжым абменнага курсу дастаткова гнуткім і далей праводзіць «абачлівую падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?6

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць