Культура11

«Рок‑Каранацыя»: ад Ялфімава да «ZET»

25 лютага ў КЗ «Мінск» будуць абвешчаны героі мінулага году. Рок‑кароны атрымаюць пераможцы кожнай з 12 намінацыяў, а таксама будзе названы ўладальнік галоўнай «Рок‑Кароны».

25 лютага ў КЗ «Мінск» будуць абвешчаны рок‑героі мінулага году. Рок‑кароны атрымаюць пераможцы кожнай з 12 намінацыяў, а таксама будзе названы ўладальнік галоўнай «Рок‑Кароны».

Шмат каму мінулая «Рок‑Каранацыя» запомнілася зьяўленьнем у залі Мілінкевіча і адмовай у сувязі з гэтым «J‑Mors» выходзіць на сцэну. Але ня тое было галоўнае. «Рок‑Каранацыя‑2005» сталася куды больш маштабным мерапрыемствам, чым раней. Асобная ўвага была скіравана на несталічныя гурты, а таксама на іншыя музычныя плыні. Сёлета арганізатары пайшлі яшчэ далей – на «Рок‑Каранацыі‑2006» зьявяцца некалькі новых намінацыяў: адзначаць лепшых у цяжкай (мэтал і яго адгалінаваньні/хард‑рок), і ў пазытыўнай (ска/ска‑панк/рэгі) музыцы, а таксама скіруюць увагу на тых, хто працуе ў лягчэйшых плынях (шансон, бардаўская песьня, кабарэ). Знайшлося месца, як для рэпера Кроўа, так і для Пятра Ялфімава – яны намінуюцца адпаведна ў «Хіп‑хоп выканаўца году» і «Поп‑рок выканаўца году». Ва ўсіх намінацыях бяруць удзел толькі тыя, хто цягам мінулага году выдаў альбом (усяго такіх выканаўцаў – ля шасьці дзесяткаў). Але гэты крэтэр не адзіны: пры выбары ўлічваецца таксама актыўная канцэртная дзейнасьць і сталася прысутнасьць выканаўцы ў інфармацыйнай прасторы цягам году.

Яшчэ адно новаўвядзеньне – у кожнай намінацыі свая экспэртная рада. Так пераможцаў у традыцыйных намінацыях «Альбом году» і «Праект году» вызначаць кіраўнікі айчынных лэйблаў і гуказапісвальных кампаніяў. «Хіт году» назаве рада, складзеная з прадстаўнікоў друкаваных ды інтэрнэт СМІ, беларускага «эфэму» і тэлевізіі, за «Кліп году» будуць галасаваць прадстаўнікі айчынных тэлеканалаў, з дапамогай інтэрнэт‑галасаваньня будзе вызначаны «Выканаўца году». Усяго склад журы сёлета налічвае больш за тры дзесяткі экспэртаў – журналістаў і музычных крытыкаў, тэле‑ і радыёвядучых, музыкаў і прадусараў, рок‑паэтаў і мэнэджэраў.

На самой цырымоніі чакаецца прысутнасьць і тых, хто ня выдаў дыск, але па‑свойму адзначыўся ў 2006 годзе. У ліку такіх музыкаў – ляўрэаты «Басовішча» – «Parason» і «S.D.M.», пераможцы «Рок‑Кола» – смаленскі гурт «Deimos», які лепей за ўсіх сьпявае песьні «Мясцовага часу», магілёўскі дэсант у выглядзе гуртоў «Nevma», «Tav.Mauzer» і блюзмэнаў з «White Night Blues». Дарэчы, «S.D.M.» і «Deimos» маюць узяць удзел у гала‑канцэрце фіналістаў «Рок‑Кола», які пройдзе ў Полацку на дзень раней за «Каранацыю», а потым – на аўтобус і ў Менск.

Што да ўсялякіх «забаронаў», то арганізатары, як і летась, упэўнена кажуць, што ўсе, хто будзе адзначаны ў намінацыях – на сцэну «казы» выйдуць.

Поўная інфармацыя пра «Рок‑Каранацыю‑2006» на сайце генеральнага інфармацыйнага спонсара цырымоніі – інтэрнэт‑парталу Тузін гітоў.

Рок‑Каранацыя‑2006. Асноўныя намінацыі

Цяжкая музыка (мэтал і яго адгалінаваньні/хард‑рок)

Пазытыўная музыка

(ска/ска‑панк/рэгі/арт)

Лёгкая музыка

(шансон, бардаўская песьня, кабарэ)

Традыцыі і сучаснасьць (этна/фолк/фолк‑рок/фолк‑мадэрн/старадаўняя музыка)

Рок‑музыка

(рок/блюз/альтэрнатыва)

Поп‑рок

Хіп‑хоп

Кліп году

Альбом году

Праект году

Хіт году

Выканаўца году

Шэраг спэцыяльных намінацыяў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць