Будзе ці не будзе гуляць Кежман з «Барсай» — вось у чым пытанне
Кежман атрымаў траўму ў матчы супраць «Белшыны» (1:1).
Учора з’явілася інфармацыя, што сербскі форвард БАТЭ Матэя Кежман атрымаў траўму ў матчы 26-га тура супраць «Белшыны» (1:1) і можа прапусціць матч Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны» 28 верасня.
Начальнік прэс-службы БАТЭ Сяргей Дашкевіч у сённяшняй тэлефоннай размове з карэспандэнтам Goals.by адзначыў, што пытанне пра ўдзел Кежмана ў паядынку з каталонцамі
будзе вырашацца непасрэдна ў дзень гульні,
і што сербскі форвард мае такія ж шанцы патрапіць у склад
«жоўта-сініх» на гульню з «Барсай», як і астатнія футбалісты барысаўскай каманды.
Матч БАТЭ — «Барселона» адбудзецца 28 верасня (серада).
Каментары