Меркаванні4040

У Маладзечне шпаркімі тэмпамі ідзе русіфікацыя

Піша наш чытач з горада Дажынак-2011.

Дажынкі Маладзечна сустракае абноўленым. З’явілася шмат новых аб’ектаў, фасады дамоў на цэнтральных вуліцах апрануліся ў пастэльныя колеры, стары асфальт шмат дзе змяніла плітка, з’явіліся прыгожыя фантаны і скульптуры. Адным словам, ёсць чаму парадавацца. Але ёсць і тое, што моцна засмучае.

Горад, які ў 90-х гадах мінулага стагоддзя прэтэндаваў на званне культурнай сталіцы калі не ўсёй Беларусі, то, прынамсі, цэлага рэгіёна, амаль цалкам страціў свой беларускі каларыт.

А на той час тут былі ўсе прыкметы даволі жвавага нацыянальнага адраджэння:
большасць установаў адукацыі набыла статус беларускамоўных, горад пазбавіўся камуністычнай тапанімікі, тут нарадзіўся Фестываль нацыянальнай музыкі і паэзіі, моладзевы фестываль «Рок-немаўля», праводзіліся канферэнцыі, імпрэзы, якія насілі беларускі нацыянальны характар і шмат чаго іншага. Мясцовым саветам дэпутатаў была распрацаваная грунтоўная праграма развіцця беларускай мовы і культуры. Тут не адбыўся ніводзін антынацыянальны рэферэндум (пачынаючы ад захавання СССР), што сведчыла пра прыхільнасць бальшыні насельніцтва да ідэяў нацыянальнага адраджэння. Можна цвердзіць, што гэтая прыхільнасць застаецца і дагэтуль.
Але мясцовая ўлада пасля сыходу першага дэмакратычна абранага мэра горада Генадзя Карпенкі і ўсталявання прэзідэнцкай вертыкалі перастала прыслухоўвацца да настрояў гараджан — бо не гараджане ж яе выбіраюць,
 — і павяла палітыку на выкараненне тых парасткаў беларушчыны, якія шпарка ўзыходзілі на ўзаранай глебе. Можна казаць, што ні беларускіх садкоў, ні беларускіх школ ужо няма, а калі нейкія яшчэ й маюць такі статус, то толькі на паперы. Мясцовая раёнка «Маладзечанская газета» з беларускамоўнай зрабілася дзвюхмоўнай, Фестываль беларускай песні і паэзіі перастаў быць штогадовым, у адрозненне ад Славянскага базару, і ўжо не праводзіцца з тым размахам што за Карпенкам. Не гучыць тут і голасу ТБМ, бо даўно не падае яно ўжо прыкметаў жыцця. І, што самае прыкрае, візуальнае асяроддзе гэтага слаўнага беларускага горада пачало больш нагадваць нейкі правінцыйны расійскі гарадок. Многія шыльды назваў вуліц, якія раней выконваліся па-беларуску, замененыя на рускамоўныя, мала дзе ў дзяржаўных і недзяржаўных установах убачыш (пра пачуеш я ўжо і не кажу) беларускае слова. Але найбольшы размах русіфікацыя набыла з набліжэннем Дажынак. Так, на нядаўна адрамантаваным кінатэатры, які ад пачатку свайго існавання (а гэта не менш як палова стагоддзя) меў назву «Радзіма», цяпер «красуецца» свежая шыльда «Родина». Нават за камуністамі падчас рамонту гэтай установы ніхто не наважваўся мяняць беларускую шыльду. Насупраць кінатэатра, на толькі што адчыненым абутковым маркеце, таксама зіхціць свежай фарбай рускамоўная шыльда «Дом обуви». І гэтак спрэс, дзе толькі адбываецца замена старых шыльдаў альбо ўзнікаюць новыя. Без сумневаў, мясцовы райвыканкам будзе адхрышчвацца ад гэтага працэсу, маўляў, гэта воля ўладальнікаў установаў, што ўсталёўваюць рускамоўныя шыльды. Але тады паўстае пытанне: хто ў доме гаспадар? І чаму рэкламная прадукцыя з выявамі Маладзечна, якая з’явілася ў продажы, практычна ўся выкананая па-руску? І што тады, нарэшце, значаць заявы кіраўніцтва краіны, агучаныя ў мінулым годзе, пра планы пашырыць ужыванне беларускай мовы, пра зацверджаны план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства? Для маладзечанскіх уладаў, як бачна, гэтыя заявы — пусты гук.

Каментары40

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць