Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты заАб гэтым сведчыць праведзены аналіз курсаў на 31 снежня 2010 года і 30 верасня 2011 года.студзень-верасень 2011 года — амаль на 87%.
У сямёрку краін, дзе даляр падаражэў, увайшлі Беларусь з ростам курсу на 86,63% (з 3.000 да 5.599 рублёў), Таджыкістан — на 7,90% (з 4,4031 да 4,7509 самоні), Узбекістан — на 6,50% (з 1.640 да 1.746,60 сума), Расія — на 4,59% (з 30,4769 да 31,8751 рубля), Арменія — на 2,37% (з 363,44 да 372,05 драма), Казахстан — на 0,25% (са 147,50 да 147,87 тэнге) і Украіна — на 0,14% (з 7,9617 да 7,9727 грыўны).
У Туркменістане курс даляра не змяніўся (2,85 маната).
Амерыканская валюта патаннела ў Эстоніі — на 1,04% (з 0,7484 да 0,7406 еўра), Азербайджане — на 1,38% (з 0,7979 да 0,7869 маната), Малдове — на 1,95% (з 12,1539 да 11,9167 лея), Літве — на 2,74% (з 2,6099 да 2,5383 літа), Латвіі — на 3,55% (з 0,535 да 0,516 лата), Кыргызстане — на 4,46% (з 47,0992 да 45,0008 сома), Грузіі — на 6,31% (з 1,7728 да 1,661 лары).
У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсць свая валюта, курс даляра павялічыўся з пачатку года на 1,96% (з 10,2 да 10,4 рубля).
У верасні афіцыйны курс даляра ў Беларусі павялічыўся на 9,87% (рыначны — знізіўся на 10–12% і цяпер вышэйшы за афіцыйны на 35%). Гэта другі паказчык пасля Расіі (10,46%). Далей ідуць Эстонія (7,02%), Латвія (6,61%), Літва (6,57%), Малдова (5,12%), Арменія (1,22%), Казахстан (1,00%), Грузія (0,93%), Узбекістан (0,57%), Кыргызстан (0,23%), Азербайджан (0,05%) і Украіна (0,03%),
Курс не змяніўся ў Туркменістане, знізіўся ў Таджыкістане (на 0,03%).
У 2010 годзе Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты (на 4,79%), у 2009 годзе — першае (на 30,14%), у 2008 годзе — дзявятае (на 2,33%).
Каментары