Усяго патроху66

Пяскоў: Пуцін не знаходзіў амфараў, іх падклалі археолагі

Уладзімір Пуцін не знаходзіў амфараў на дне Азоўскага мора. Іх для яго на дне спецыяльна пакінулі археолагі, «каб зрабіць прыемнае»,
сказаў прэс-сакратар прэм’ера Дзмітрый Пяскоў у эфіры тэлеканала «Дождж».

У жніўні гэтага года падчас наведвання лагера археолагаў на беразе Таманскага заліва Уладзімір Пуцін пагрузіўся з аквалангам на двухметровую глыбіню і выйшаў на бераг, трымаючы ў руках дзве старажытных пасудзіны.

«Натуральна, яны былі знойдзеныя падчас экспедыцыі, за некалькі дзён ці тыдняў да таго. Натуральна, іх ці пакінулі там ці паклалі — гэта цалкам нармальна і зусім не падстава для ўсёй гэтай зласлівасці», — сказаў Пяскоў.

Пастановачная падзея адразу кінулася ў вочы шматлікім блогерам і журналістам, выклікаўшы масу насмешак і карыкатур.

Знайсці збаны VI–VIII стагоддзяў Пуцін здолеў надзіва лёгка: дзве амфары без слядоў працяглага знаходжання пад вадой знаходзіліся на бачным месцы на невялікай глыбіні і былі выдатна асветленыя.

Пяскоў сказаў, што гэта ідэя аднаго з удзельнікаў археалагічнай экспедыцыі. Паводле словаў прэс-сакратара прэм’ера, ім захацелася, каб Пуцін, нырнуўшы, убачыў, «як гэта выглядае насамрэч».

Гаворачы пра розныя легенды, што атачаюць расійскага прэм’ера, Пяскоў дадаў, што Пуцін «наогул не мае патрэбы ні ў прэс-сакратарах, ні ў іміджмэйкерах», таму што большую частку рашэнняў прымае сам.

Расійскі прэм’ер вядомы сваёй любоўю да эфектнага з’яўлення на публіцы. За час свайго прэзідэнцтва і прэм’ерства ён выходзіў у моры на падводнай лодцы, лётаў на знішчальніках, самалёце-амфібііБе-200, карміў тыгранятаў, вадзіў Ладу «Гранта» і Ладу «Каліну», ездзіў за рулём баліда Формулы-1, а таксама агаляў торс.

Дзейны прэм’ер-міністр збіраецца балатавацца ў прэзідэнты Расіі на сакавіцкіх выбарах 2012 года і можа апынуцца на чале дзяржавы трэці раз.

4 кастрычніка ён напісаў артыкул у газеце «Известия», дзе заявіў, што збіраецца будаваць Еўразійскі саюз з Расіі, Беларусі і Казахстана.

Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што стварэнне саюза будзе адным з прыярытэтаў Пуціна на працягу яго новага прэзідэнцкага тэрміна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць