Эканоміка33

Такое бывае толькі ў нас: Мазырскі НПЗ стаў лідарам у спісе самых стратных прадпрыемстваў Беларусі

Сярод самых прыбытковых лідзіруюць «Беларуськалій», МАЗ, БелАЗ і банкі.

У другім квартале 2011 года Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод стаў лідарам у спісе самых стратных прадпрыемстваў Беларусі. Аб гэтым сведчаць звесткі апублікаванай на сайце Міністэрства фінансаў справаздачы аб дзейнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў.

Так, страты Мазырскага НПЗ склалі 180 млрд. 181 млн. рублёў.

Акрамя Мазырскага НПЗ, са значнымі стратамі спрацавалі такія прадпрыемствы, як «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» (33 млрд. 768 млн.), «Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія» (15 млрд. 243 млн.), Свінакомплекс «Барысаўскі» (11 млрд. 752 млн.), «Рэчыцапіва» (11 млрд. 748 млн.), «ОСМ» (7 млрд. 699 млн.), «КІМ Віцебскае» (5 млрд. 930 млн.), Авіякампанія «Трансавіяэкспарт» (5 млрд. 670 млн.), «Віцебскаблаўтатранс» (5 млрд. 375 млн.), «Даламіт» (4 млрд. 857 млн.).

Сярод самых прыбытковых беларускіх ААТ лідзіруе «Беларуськалій» з паказчыкам 3 трлн. 143 млрд. 174 млн. рублёў. Далей ідуць: МАЗ (457 млрд. 228 млн.), БелАЗ (430 млрд. 378 млн.), «Гомельтранснафта «Дружба» (284 млрд. 552 млн.), «Гродна Азот» (276 млрд. 108 млн.), ААБ «Беларусбанк» (230 млрд. 693 млн.), Беларуская валютна-фондавая біржа (195 млрд. 161 млн.), «Прыёрбанк» (192 млрд. 138 млн.), «Белаграпрамбанк» (159 млрд. 450 млн.), «Брэстгазаапарат» (153 млрд. 756 млн.).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя24

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць