«Законапраект дазваляе тое, што Канстытуцыя забараняе», — заявіў былы падпалкоўнік КДБ Валерый Костка, каментуючы распрацаваныя змены ў закон «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
«Паўнамоцтваў у супрацоўнікаў КДБ хапала і да гэтага законапраекта. Сама па сабе заканадаўчая база аб органах дзяржаўнай бяспекі і так дастаткова моцная», — лічыць Костка. Паводле яго слоў, у распрацоўцы такога законапраекта «юрыдычнага сэнсу няма — тут больш палітыкі». «Дакумент скіраваны на стварэнне атмасферы страху ў краіне. Акрамя таго, ён узмацняе гарантыі супрацоўнікам КДБ у тым, што іх дзеянні з’яўляюцца правільнымі», — сказаў эксперт. Пры гэтым ён падкрэсліў: «прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў КДБ у Беларусі і так ніхто практычна не можа».
Каментары