Грамадства2020

У Мінску праходзіць устаноўчы сход «ГейБеларусі»

Устаноўчы сход праваабарончай арганізацыі лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў (ЛГБТ) «ГейБеларусь» праходзіць 15 кастрычніка ў Мінску.

Сёння, як чакаецца, актывісты з усёй краіны прымуць статут праваабарончай арганізацыі, выберуць старшыню, членаў савета, кантрольна-рэвізійнай камісіі, а таксама вызначаць асноўныя кірункі дзейнасці і стратэгію развіцця ЛГБТ-супольнасці на найбліжэйшыя гады. У межах сходу адбудзецца VI беларуская нацыянальная ЛГБТ-канферэнцыя.

Плануецца, што ў панядзелак, 17 кастрычніка, зацверджаныя на сходзе акументы будуць перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі Беларусі для таго,

каб праваабарончая арганізацыя была афіцыйна зарэгістраваная.

Кіраўнік праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка расказаў БелаПАН,

што гэта будзе другая спроба зарэгістраваць ЛГБТ-арганізацыю ў краіне.
«Першая спроба зарэгістравацца была ў 1999 годзе, там была зусім іншая арганізацыя пад назвай «Ліга Лямбда», — адзначыў ён.

«Вельмі хочацца спадзявацца, што нас зарэгіструюць, — сказаў Андросенка. — Зыходзячы з прававога пункту гледжання, улада павінна нас зарэгістраваць. Але мы цудоўна разумеем сітуацыю з правапрымяняльнай практыкай у Беларусі і ўсведамляем, што прычапіцца могуць да любой дробязі. Мы робім усё, што ад нас залежыць, а ўжо дзяржава далей будзе гуляць так, як яна палічыць».

Кіраўнік праекта патлумачыў, што ім удвая цяжка працаваць, паколькі «для беларускіх чыноўнікаў і недасведчаных у сексуальнай разнастайнасці беларусаў гэта складана для ўспрыняцця — праваабарончая арганізацыя, якая, у іх разуменні, працуе з вычварэнцамі». «Шлях да талерантнасці і раўнапраўя будзе доўгім, але баз такіх спроб мы, магчыма, не прыйдзем да яго наогул», — падкрэсліў Андросенка, дадаўшы, што калі ўлады не зарэгіструюць арганізацыю, праект працягне работу як ініцыятыўная група, але штогод будзе дабівацца рэгістрацыі.

Ён таксама патлумачыў,

што «ГейБеларусь» працуе з 2009 года, але афіцыйна зарэгістраваць рэспубліканскую арганізацыю магчымасць з’явілася толькі цяпер.
«Каб зарэгістраваць рэспубліканскую арганізацыю, трэба было знайсці па дзесяць чалавек з кожнай вобласці Беларусі. Знайсці было нялёгка, паколькі геі і лесбіянкі ў рэгіёнах вельмі закрытыя, не асабліва хочуць сябе афішыраваць», — адзначыў Андросенка.

У беларускай сталіцы 11–23 кастрычніка праходзіць Мінскі гей-прайд — 2011. Акрамя забаўляльных праграм, устаноўчага сходу і канферэнцыі ў рамках прайда запланавана правесці маніфестацыю ў падтрымку талерантнага стаўлення да ЛГБТ і захавання правоў супольнасці ЛГБТ у Беларусі. Шэсце запланавана на 22 кастрычніка, аднак Мінгарвыканкам пакуль не даў адказу за заяўку арганізатараў.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй9

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць