Грамадства

Лукашэнка: Цкаваньне Беларусі вядзецца па ўказцы Крамля

Падчас сустрэчы з лідэрам КПРФ Генадзем Зюганавым кіраўнік Беларусі абвінаваціў Уладзімера Пуціна ў арганізацыі націску на Беларусь. Аднак абяцае, што, пакуль пры ўладзе ён, Беларусь застанецца фарпостам Расеі і "адыходу ад векавога гістарычнага курсу ня будзе".

Націск на Беларусь ажыцьцяўляецца па ўказаньні Крамля, заявіў сёньня кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску зь лідэрам Камуністычнай партыі Расеі Генадзем Зюганавым. «Беларусь пачынаюць душыць, травіць, з нас проста зьдзекуюцца — вы бачыце, што сёньня адбываецца ў СМІ. Але яны гэта робяць па ўказцы з Крамля, гэта я дакладна ведаю», - падкрэсьліў прэзыдэнт. «Вось расейская дэмакратыя, і вось паводзіны расейскага кіраўніцтва».

Паводле кіраўніка дзяржавы, на Беларусь ужо ня першы год з боку Расеі ідзе масіраваная атака. «Якая краіна эканамічна можа вытрымаць за два гады двайное павелічэньне цэнаў на газ?», — заявіў Лукашэнка.

Прэзыдэнт таксама дадаў, што з увагі на апошнія цэны на расейскую нафту, Беларусь пры перапрацоўцы будзе несьці страты да 90 даляраў за тону. Тым ня менш Лукашэнка падкрэсьліў, што ўсё гэта ня мае ніякіх адносінаў да расейскага народу: «Тут адыходу ад векавога гістарычнага курсу ў Беларусі ня будзе, асабліва пры мне. Мы заўсёды былі і будзем з расейскім народам. Вы хочаце нас называць фарпостам Расіі на захадзе - называйце, мы ад гэтага ніколі не адмаўляліся. Але гэта таксама каштуе нечага».

І назваў пустымі «размовы аб тым, што Лукашэнка фліртуе з Захадам». «Я ні з кім не фліртую. Я проста прапаную: давайце вы гэты каменны мур разбурайце, за што вы заўсёды папракалі Савецкі Саюз, - і будзем размаўляць»

«Мы прызнаём, што ў нас дэкляраваная шматвэктарная палітыка фактычна адбылася як аднавэктарная. Нам вельмі важна наладжваць адносіны з Захадам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць