Грамадства1414

«Трэба ж калісьці вяртацца»

Былы лідар «Правага Альянсу» Юрый Карэтнікаў вярнуўся ў Беларусь.

Ён пакінуў краіну таксама пасля падзей на Плошчы — выехаў у Кіеў.

«Трэба ж калісьці вяртацца. Страху не было, бо віны за сабой ніякай не адчуваю. Хаця маральна быў гатовы да любой сітуацыі». Юрый ужо паспеў атрымаць ліст з КДБ. Але гэта тычыцца канфіскаваных у яго пры ператрусе рэчаў. Каб іх вярнулі, КДБ просіць непасрэдна Карэтнікава звярнуцца да іх.

Увесь час Юрый знаходзіўся ва Украіне. Думкі пра палітычны прытулак былі. «Але я беларускі нацыяналіст. І таму такія думкі гнаў прэч».

У верасні Юрый заявіў, што «Правы Альянс» спыняе палітычную дзейнасць і скасоўваецца пасада лідара ў арганізацыі. «Я не быў у краіне на той момант дзевяць месяцаў. Больш за 20 нашых людзей пацярпелі за ўдзел у падзеях 19 снежня. І мы вырашылі, калі хочам захаваць нашу структуру, мусім пайсці на такі крок. Не мы вырашаем, як наша дзейнасць будзе ацэнена наверсе.

Памянялася тактыка і стратэгія, але не памяняліся ідэалы».
А сваю працу Юрый збіраецца накіраваць на барацьбу з алкагалізмам, наркаманіяй, за беларускую школу.

Сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава і яго ахоўнік Леанід Навіцкі цяпер знаходзіцца ў Францыі. Разам з сям’ёй ён там папрасіў палітычнага прытулку. Беларусь Навіцкі пакінуў пасля адбыцця 15 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у Плошчы.

Леанід адзначае, што адразу, як трапіў у Францыю, не прасіў палітычнага прытулку. Такое рашэнне прыняў толькі пасля суда над Андрэем Саннікавым. Тады ў пачатку лета да Леаніда прыехалі і жонка з дзвюма дочкамі.

У Францыі лёс сям’і Навіцкіх яшчэ не вырашаны. Па словах Леаніда, ніякай дапамогі яны не атрымліваюць. А жывуць на свае грошы непадалёку ад Парыжа. Малодшая дачка ходзіць у школу, а старэйшая наведвае каледж.

«Пра свой стан па справе 19 снежня я нічога не ведаю. Ды і не веру я ўладам. Займаюся цяпер сваёй легалізацыяй, удзельнічаю ў пікетах, вучу мову».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе15

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць