Грамадства1414

Лукашэнка: Эканамічны блок у Адміністрацыі прэзідэнта павінен набыць палітычную афарбоўку

Эканамічны блок у Адміністрацыі прэзідэнта «павінен не дубляваць дзейнасць урада, а набыць палітычную афарбоўку». Пра гэта, паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 лістапада пры прызначэнні на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Андрэя Тура.

Як паведамлялася раней, у прэзідэнцкай адміністрацыі Тур зойме месца Андрэя Кабякова, які 8 лістапада быў прызначаны ўказам кіраўніка дзяржавы на пасаду пасла Беларусі ў Расіі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўразійскай эканамічнай супольнасці па сумяшчальніцтве. Пасаду намесніка міністра эканомікі Тур займаў на працягу 15 гадоў.

Звяртаючыся сёння да новага намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі, Лукашэнка падкрэсліў: «

Адміністрацыя прэзідэнта — гэта палітычны орган, і эканоміка тут павінна праламляцца праз палітыку, гэта вельмі важна. Вы, шчыра кажучы, гэта можаце зрабіць.
Тое, што вы можаце весці палеміку, тое, што вы чалавек адукаваны, разумны, і тое, што вы валодаеце велізарным тэарэтычным матэрыялам, — гэта вельмі важна, таму што ў нас шмат эканамічных практыкаў у Адміністрацыі прэзідэнта, і гэта часам апускае іх на ўзровень дзейнасці прадпрыемстваў. Гэта таксама добра і трэба, пэўна, але ўсё ж яшчэ раз падкрэсліваю, што эканамічны блок Адміністрацыі — гэта блок асаблівы, гэта блок палітыкі, калі хочаце, тэорыі, гэта стратэгія, гэта погляд у будучыню. Хачу падкрэсліць, што для нас вельмі важна, каб у эканамічным блоку Адміністрацыі прэзідэнта адбыліся сур’ёзныя перастаноўкі».

Лукашэнка заклікаў Тура перайсці «ад дробязнай апекі, ад пошуку кручкоў, косак у дакументах», якія накіроўваюцца ўрадам у адміністрацыю, «да выканання кантрольных функцый і арыентацыі прэзідэнта на істотныя фактары».

Варта адзначыць, што напярэдадні, 10 лістапада, кіраўнік дзяржавы рэзка раскрытыкаваў працу ўрада на чале з Міхаілам Мясніковічам, бо, паводле яго меркавання, урад залішне захапіўся рынкавымі рэформамі. Лукашэнка запатрабаваў ад Савета міністраў прытрымлівацца палітыкі, выпрацаванай Усебеларускім народным сходам і прэзідэнтам. «Вы сфарміраваны прэзідэнтам пад пэўную задачу», — нагадаў ён.

Каментары14

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

Беларуска пры родах атрымала рэдкае ўскладненне: «Выпісалі са стомай у боку»2

«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі5

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Беларуска з двума дзецьмі ў Польшчы ўражаная, колькі людзей адгукнуліся на яе гісторыю і дапамаглі. І вельмі дзякуе чытачам «Нашай Нівы»9

90‑гадовую жанчыну ў Паўднёвай Карэі асудзілі за адмыванне грошай ад наркатрафіку сына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынай, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць