Улада11

Сустаршыня Еўранеста назваў беларускую крытыку Усходняга партнёрства абсурдам

Сустаршыня Еўранеста, былы міністр замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк лічыць беларускую крытыку Усходняга партнёрства абсурдам.

У кастрычніку міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў назваў галоўным недахопам Усходняга партнёрства адсутнасць «практычных, рэальных спраў».

Барыс Тарасюк пракаментаваў гэтую заяву наступным чынам: «Дай бог Беларусі ўвайсці ў працэс Усходняга партнёрства, і ў Беларусі будзе вельмі шмат працы. Украіна ўжо прайшла гэты шлях. І на тое, што Беларусі яшчэ трэба прайсці, у нас пайшлі гады. Таму крытыкаваць механізм супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, не будучы ўдзельнікам гэтага механізма, — гэта, выбачайце, абсурд».

Канферэнцыя старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента 10 лютага прыняла рашэнне аб скліканні першага пасяджэння Еўранеста без беларускай дэлегацыі.

Пастанова пачаць працу Еўранеста без прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і парламента Беларусі была прынята ў Еўрапарламенце аднагалосна.

Раней прадугледжвалася, што ў працы Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» (Еўранест) возьмуць удзел 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (у асноўным парламентарыяў) ад Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. У дачыненні да апошняй разглядаліся розныя варыянты: запрашэнне выключна апазіцыі або апазіцыі і пяці прадстаўнікоў парламента. Аднак гэтыя ідэі не знайшлі разумення ні ў афіцыйнага Мінска, ні ў шэрагу краін — суседзяў ЕС.

Устаноўчае пасяджэнне Еўранеста прайшло ў Бруселі 3 мая без удзелу Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Ім складана прымаць дапамогу». Дзе будуць жыць палітвязні па прыездзе ў Еўрасаюз? Распыталі валанцёраў7

Орбан: Я працую дзеля міру, а не дзеля Масквы2

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

Вызваленыя палітвязні прыехалі ў Вільню5

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала перайменаванне капейкі ў шаг14

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў39

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла10

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць