Свет77

Мусульманскія дэмакраты перамагаюць у Егіпце

У першым туры парламенцкіх выбараў у Егіпце перамагаюць «Браты-мусульмане». Гэтая партыя нарадзілася як рух грамадзянскай салідарнасці. Яна стаіць на пазіцыях, блізкіх да еўрапейскіх хрысціянскіх дэмакратаў. Паводле першых ацэнак, створаная братамі-мусульманамі Партыя свабоды і спрпавядлівасці набірае ад 40 да 47% галасоў.

На другім месцы — свецкі Егіпецкі блок. Гэта кааліцыя ліберальных і левых партый, блізкая па пазіцыях да еўрапейскіх сацыял-дэмакратаў. У Егіпецкага блока ад 20 да 22% галасоў.

У парламент пройдуць таксама радыкальныя ісламісты-салафісты і дэпутаты, блізкія да старога рэжыму Мубарака — апошнія, як чакаецца, перамогуць у сельскіх акругах.

Розніца між Братамі-мусульманамі і салафістамі ў тым, што першыя імкнуцца прыстасаваць нормы шарыяту да сучаснага свету, а салафісты — сучасны свет да шарыяту.

Выбары пройдуць у 3 туры, вайскоўцы перададуць уладу дэмакратычна абранаму прэзідэнту й парламенту ў наступным годзе.

Вынікі выбараў у Егіпце амаль дакладна паўтараюць расклад сілаў у Тунісе. Там таксама мусульманскія дэмакраты атрымалі адносную большасць і сфармавалі кааліцыйны ўрад з некаторымі левымі і цэнтрысцкімі партыямі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне3

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць