Здарэнні

У сталічным будаўніцтве выявілі «фінкі»

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) Беларусі выявіў ілжэпрадпрымальніцкія кампаніі ў структуры будаўнічых дзяржзаказаў беларускай сталіцы.

У траўні праваахоўнымі органамі Мінска была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да намесніка дырэктара прыватнага прадпрыемства «СМУ-Горстрой». Ён падазраваўся ў буйным крадзяжы сродкаў падчас капітальнага рамонту сталічнай вуліцы Халтурына.

Падазраваны ў лістападзе 2009 года нібыта выйграў у КУП «УКБ Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска» тэндар на правядзенне работ па аб’екце «Капітальны рамонт вул. Халтурына ў Мінску «. 20 жніўня 2010 года, маючы намер на крадзеж маёмасці, намеснік дырэктара падпісаў акты здачы-прымання выкананых за перыяд з лістапада 2009 года па жнівень 2010 года будаўнічых і іншых спецыяльных прац па аб’екце. Насамрэч, як высветлілі аператыўнікі, дадзеныя працы фактычна не былі выкананыя, што прынесла КУП «УКБ адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска» шкоду ў памеры 52 мільёнаў рублёў.

Цікава, што прыватная кампанія была зарэгістраваная ўсяго за некалькі месяцаў да атрымання выгаднага заказу ва УКБ,
але праваахоўныя органы гэтае пытанне чамусьці не зацікавіла. ДФР КДК заняўся даследаваннем фінансавых справаў нядобрасумленнай будаўнічай кампаніі. І высветліліся яшчэ больш цікавыя дэталі.

У выніку праверкі стала вядома, што дырэктар кампаніі з мэтай ажыццяўлення злачыннай дзейнасці ў сферы будаўніцтва стварыў сетку фінкампаній для незаконнага абароту сродкаў. Нібыта ён у перыяд з 1 верасня 2009 па 14 лістапада 2011 ад імя і з выкарыстаннем рэквізітаў, пячатак, разліковых рахункаў падкантрольных ім камерцыйных структур наўмысна ажыццяўляў на тэрыторыі Беларусі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі, якія выявіліся ў правядзенні незаконных фінансавых аперацый з выкарыстаннем рахункаў названых суб’ектаў гаспадарання.

Па дадзеных ДФР КДК, усяго за два гады дырэктар атрымаў прыбытак на суму каля мільярда рублёў. Толькі падчас ператрусаў аператыўнікамі дэпартамента было знойдзена і канфіскавана больш за 600 тысяч даляраў. Па дадзеным факце ў дачыненні да дырэктара і яшчэ адной асобы распачатая крымінальная справа ч.2 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Мяркуючы па інфармацыі ДФР КДК, будаўнічыя чыноўнікі ўвязаліся ў цесныя ўзаемаадносіны са структурай, якая не толькі выкрадала грошы дзяржбюджэту, але і займалася незаконнымі фінаперацыямі, гэта значыць, па сутнасці была «фінкай».

У ДФР КДК пакуль не кажуць, чые грошы праходзілі праз рахункі выяўленых фінкампаній, але не выключаюць і таго, што там маглі адмывацца сродкі буйных карупцыйных чыноўнікаў. Інакш як толькі што створаная кампанія магла атрымаць выгадны сталічны заказ?

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія аштрафавала Х за непразрыстасць і птушачку, «якая ўводзіць у зман». Ілан Маск заклікаў распусціць ЕС10

Летась беларускія каталікі атрымалі двух новых біскупаў. Іх стыль і паводзіны вельмі адрозніваюцца ад таго, што прывыклі бачыць5

«Свяціла восем гадоў». Беларус са Шчучыншчыны расказаў, як пайшоў ваяваць за Расію1

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі3

У 21vek.by адкрылася першая афлайн-крама1

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны3

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка12

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць