Грамадства66

«Раблю рамонт дома»

Былы палітвязень Дзмітрый Новік з турмы вярнуўся ў Баранавічы.

«Наша Ніва»: Чым займаецеся пасля вызвалення?

Дзмітрый Новік: Больш часу праводжу са сваімі роднымі і блізкімі, бо яны напакутаваліся не менш за мяне. Раблю рамонт дома ў Баранавічах.

«НН»: Да арышту вы працавалі ў пасольстве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Не спрабавалі туды вярнуцца?

ДН: Не спрабаваў і не думаў вяртацца, бо гэтая праца мне ўжо нецікавая. Пакуль нідзе не працую.

«НН»: Перад вызваленнем Вы падпісалі нейкі дакумент?

ДН: 10 верасня апошні раз прапанавалі падпісаць прашэнне аб памілаванні (усяго чатыры разы). Спецыяльна прыязджалі супрацоўнікі КДБ. Аказваўся ціск, паступалі пагрозы ад адміністрацыі і актывістаў калоніі. У выніку я напісаў, што прашу вызваліць мяне ад далейшага адбыцця пакарання. Прашэнне аб памілаванні, але без прызнання віны, не ў той форме, якая прадугледжваецца па законе. І мне сказалі, што ў такім выпадку ў нармальным стане мы не выйдзем адтуль.

«НН»: Гэты былі толькі словы?

ДН: Скажу, што было не сумна апошнія дні. Тры дні запар ад ранку да вечара ў кожным атрадзе, дзе знаходзіліся палітвязні, у прыватнасці я, Уладзімір Лобан, Аляксандр Класкоўскі, дзяжурылі кантралёры. Такая параноя напружвала. І гэта было вынікам папярэдняга ціску (узмацнення рэжыму, пазбаўлення ўсяго магчымага).

«НН»: Ці праўда, што КДБ Вас выдаў знаёмы?

ДН: Праўда. Гэта быў мой калега па працы ў пасольстве ААЭ. Ён таксама знаходзіўся на Плошчы 19 снежня. Увечары 23 снежня ён патэлафанаваў мне і папрасіў аб тэрміновай сустрэчы. Я прапанаваў на працы пагаварыць назаўтра. Але ён настойваў. Дамовіліся сустрэцца каля майго дома. Але ў дамоўленае месца на яго машыне прыехалі супрацоўнікі КДБ. З таго часу я знаходзіўся ў СІЗА.

«НН»: Па вызваленні з гэтым чалавекам больш не кантактавалі?

ДН: Канечне, не.

«НН»: Не шкадуеце, што выйшлі тады на Плошчу?

ДН: Не. Гэта была мая грамадзянская пазіцыя. І цяпер яна не змянілася. Хаця мне шкада, што ўсё атрымалася так. Безумоўна, ніхто не разлічваў на такі фінал. І масавых беспарадкаў не было. Гэта была дэманстрацыя таго, што нельга пратэставаць супраць выбараў і Лукашэнкі. На нашым прыкладзе тое паказалі ўсёй Беларусі. А мы ў сваіх перакананнях цвёрдыя. Мы не пісалі прашэнняў аб памілаванні, аб супрацоўніцтве з КДБ, сядзелі да апошняга.

«НН»: З іншымі палітвязнямі падтрымліваеце кантакты на свабодзе?

ДН: Так, з некаторымі. З кім разам сядзеў у шклоўскай калоніі, з кім асабіста знаёмы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, што самае любімае для яго ў храме21

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах19

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры14

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак54

У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце1

Валачобніцтва і пакланенне каменным крыжам: якія велікодныя традыцыі захоўваюць беларусы2

На поўначы Беларусі існавала велізарнае возера — у 150 разоў большае за Нарач. Яно знікла ў выніку прыроднай катастрофы, але сляды заўважныя і сёння7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць