Ежа

Малако па сацыяльна значных цэнах у крамы верне Дзяржкантроль?

Сёння на сталічных прылаўках цяжка знайсці малако, таннейшае за 4 тысячы рублёў.

— Я гатовая купляць малако 1,5% тлустасці без усякіх дадаткаў, — патэлефанавала ў рэдакцыю «Камсамолкі» чытачка. — Чаму нам не даюць выбару, і ў крамах толькі дарагое малако з лактулозай за 4 тысячы?

Нагадаем, малако адносіцца да сацыяльна значных прадуктаў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. У поліэтыленавым пакеце літр малака тлустасцю 3,5% павінен каштаваць максімум 2320 рублёў), а 1,5-працэнтнай тлустасці — 1425 рублёў. Але ў сталічных крамах такіх цэн няма даўно, таму што ўсё малако сягоння ўзбагачанае рознымі дадаткамі, за кошт якіх расце цана.

«Камсамолка» вырашыла адшукаць у мінскіх крамах малако без дадаткаў. Заходжу ў краму на вуліцы Берасцянскай. Малако ў поліэтыленавых пакетах тлустасцю 3,2% каштуе 5 тысяч рублёў. У складзе няма ні кальцыю, ні лактулозы, ні іншых дадаткаў. Напісана толькі, што яно «нармалізаванае і адноўленае». Загадкавы надпіс для любога пакупніка.

— Дзяўчына, а чаму малако без дадаткаў каштуе 5 тысяч? І што значыць «нармалізаванае і адноўленае»?

— Не ведаю, іншага няма, — адрэзала прадавец.

У іншай краме, каля праспекта Незалежнасці, ёсць малако тлустасцю і 1,5%, і 3,2%, але адно з лактулозай, другое — з кальцыем. Пакупніцы ўважліва разглядаюць склад малака на пакеце.

— Зноў з дадаткамі, — абураецца пенсіянерка.

— Без дадаткаў малако раней прывозілі, але апошнім часам яго няма, — тлумачыць прадавец. — Пакупнікі абураюцца, але што мы можам зрабіць. Заводы нам яго проста не пастаўляюць.

Яшчэ ў трох крамах у цэнтры горада на прылаўку малако было толькі з дадаткамі.

Праблемай ужо зацікавіўся Дзяржкантроль. Начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю спажывецкага рынка і сферы паслуг камітэта Уладзімір Каленік заявіў, што вытворцы Беларусі не забяспечваюць унутраны рынак у шырокім асартыменце нізкатлустай малочнай прадукцыяй. Паводле дадзеных БелТА, спецыяліст сказаў, што цэны на малако і кефір тлустасцю 1,5 — 2% у два разы вышэйшыя, таму што вырабляюць іх з рознымі дадаткамі. На яго думку, трэба даводзіць да вытворцаў патрабаванні па пастаўках прадукцыі на ўнутраны рынак дырэктыўна.

Як менавіта будуць рэгуляваць пастаўкі таннага малака і кефіру ў крамы, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць