Свет2020

Кангрэс ЗША прыняў закон з заклікам пазбавіць Беларусь чэмпіянату свету па хакеі

Закон аб дэмакратыі і правах чалавека паўтарае аналагічны акт 2004 года.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла ў аўторак законапраект, які прадугледжвае пашырэнне санкцый супраць Беларусі «за парушэнне правоў чалавека», перадае з Вашынгтона карэспандэнт расійскага агенцтва ІТАР-ТАСС.

Дакумент пад назвай «Закон аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі ад 2011 года» быў прыняты аднагалосна. Сенат ухваліў аналагічны дакумент 14 снежня.

Зараз ён павінен паступіць на подпіс прэзідэнту Бараку Абаме.

Заканадаўцы па сутнасці адрадзілі ў дапоўненым — у сувязі з паслявыбарчымі падзеямі ў Беларусі — выглядзе «Закон аб дэмакратыі ў Беларусі ад 2004 года», тэрмін дзеяння якога скончыўся ў студзені 2009 года. Ініцыятарам абноўленага законапраекта выступіў кангрэсмен Крыстафер Сміт, старшыня падкамітэта па правах чалавека, ахове здароўя і справах Афрыкі ў ніжняй палаце Кангрэса.

Тэкст утрымоўвае практычна той жа набор прэтэнзій да ўрада Беларусі, якія тычацца правоў чалавека, што і раней.

Адзначаецца, што Вашынгтон павінен дамагацца «неадкладнага і без якіх-небудзь умоў вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі, у тым ліку тых, хто быў затрыманы ў сувязі з выбарамі 19 снежня 2010 года» і «працягваць падтрымліваць памкненні народа Беларусі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона».

Дакумент абавязвае адміністрацыю ЗША інфармаваць Кангрэс аб продажы Мінскам узбраенняў на сусветным рынку і памерах асабістага багацця беларускага кіраўніцтва. Варта адзначыць, што, нягледзячы на такое патрабаванне заканадаўцаў, папярэднія адміністрацыі ніякіх прыныповых звестак ані пра першае, ані пра другое за час дзеяння закона не здабылі.

Законапраект санкцыянуе ўключэнне ў спіс беларускіх афіцыйных асоб, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя візавыя і фінансавыя санкцыі, высокапастаўленых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і спецслужбаў, якія маюць дачыненне, на думку ЗША, да падаўлення акцый пратэсту.

Гэтым разам

Кангрэс таксама выказаўся за зварот з заклікам да Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе пазбавіць Беларусь права на правядзенне ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі, калі Мінск «не вызваліць усіх палітвязняў».

Каментары20

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць