На афіцыйным вэб-партале Белтэлерадыёкампаніі tvr.by 22 снежня стартуе праект "Пытанне вядучаму", у ходзе якога інтэрнэт-карыстальнікі змогуць задаць пытанні тэлевядучым Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Там растлумачылі, што інтэрактыўныя сустрэчы вядучых і тэлегледачоў прызначаны пашырыць магчымасці аператыўнай зваротнай сувязі з аўдыторыяй і садзейнічаць нефармальным стасункам.
Першым удзельнікам праекта стане вядучы "Панарамы" на тэлеканале "Беларусь 1" Дзмітрый Бачкоў, які адкажа на пытанні 22 снежня з 13.00 да 15.00.Плануецца, што ў далейшым такія інтэрнэт-стасункі будуць праходзіць штотыднёва.
Пытанні вядучым можна задаць, запоўніўшы спецыяльную форму на партале Белтэлерадыёкампаніі.
Каментары