Нерухомасць1111

Ці парушыў Юрый Чыж прэзідэнцкі ўказ?

Мільянер атрымаў льготы на будаўніцтва «Ля Траецкага», аднак свае абавязкі не выканаў.

Сітуацыю, якая склалася вакол чарговага будаўніцтва «Трайпла» ў Мінску, іначай чым юрыдычнай загадкай не назавеш. Атрымаўшы ўказам кіраўніка дзяржавы пэўныя льготы, мільянер Юрый Чыж тым не менш не спяшаецца выконваць свае абавязкі, прадугледжаныя тым самым указам.

Але пра ўсё па парадку. У 2009 годзе ў самым цэнтры Мінска пачалося будаўніцтва гіганцкага комплекса «Ля Траецкага». Забудоўшчыкам выступіла кампанія «Трайпл». Праблем з фінансаваннем кампанія не мела —

хоць квадратны метр элітнага дома каштаваў каля $2500, большасць кватэраў былі прададзеныя адразу.

Аднак уладальнік «Трайпла» Юрый Чыж атрымаў не толькі дарагі кавалак зямлі ў цэнтры горада. У верасні 2009 года дзяржава вырашыла дапамагчы яму дадаткова. Лукашэнка сваім указам № 460 парэкамендаваў мінскім уладам адсяліць жыхароў дамоў, якія мусілі ісці пад знос, за свой кошт. Узамен на «Трайпл» накладаліся і пэўныя дадатковыя абавязацельствы. Галоўнае з іх —

будаўніцтва крытага катка ў складзе студэнцкай вёскі на праспекце Дзяржынскага ў Мінску і перадача яго на баланс Мінгарвыканкама.
У склад спартыўнага комплекса мусілі ўваходзіць дзве лядовыя пляцоўкі, арэна з трыбунамі для гледачоў, зал фітнэса, трэнажорны зал і іншыя памяшканні. У дакуменце ўказана, што
аб’ект павінен быць уведзены ў эксплуатацыю да канца 2011 года.

Указ уступіў у сілу, не аспрэчваўся ў судзе, таму абавязковы для выканання. Будоўля «Ля Траецкага» ідзе поўным ходам, нягледзячы на крызіс, а вось «студэнцкае» будаўніцтва зацягваецца. Зрэшты, яно фактычна і не пачыналася, хоць тэрмін здачы сканчваецца праз пару дзён. Шчыра кажучы, марудзіць не толькі Чыж — адклалася рэалізацыя ўсяго праекту моладзевай вёскі.

Вось толькі як быць з указам кіраўніка дзяржавы?

Ён не адменены, у яго не ўносіліся змены, значыцца, лядовая арэна нібыта мусіць быць здадзеная да канца гэтага года.

У аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва Маскоўскага раёна кажуць, што тэрміны насамрэч былі перанесеныя. Афіцыйная фармулёўка — «перагляд праектных рашэнняў з мэтай аптымізацыі і патанення кошту аб’екта».

Ці прывядзе парушэнне ўказа кіраўніка дзяржавы да нейкага пакарання «Трайпла»? Таму што пакуль сітуацыя выглядае наступным чынам —

Чыж узяў ласае месцы ў цэнтры Мінска і дадатковыя льготы, а ўзамен не даў нічога.

«Асобнай адказнасці за невыкананне прэзідэнцкіх указаў ў заканадаўстве няма, — кажа юрыст Сяргей Зікрацкі. — Калі ва ўказе дадаткова не ўказаная адказнасць, то на яго распаўсюджваюцца нормы крымінальнага і адміністратыўнага кодэкса.

З аднаго боку,

указ вызначае канкрэтную дату і, калі падыходзіць да яго фармальна, для таго, каб яе змяніць, патрэбна прыняць новы ўказ.
З іншага боку, калі была заключаная інвестыцыйная дамова, Мінгарвыканкам, які дзейнічаў у такой сітуацыі ад імя Рэспублікі Беларусь, мае права ўносіць змены ў яе. І тады рашэнне магло б быць законным. Больш за тое, трэба глядзець на падставы, паводле якіх было былі перанесеныя тэрміны. Можа, яны не былі вытрыманыя па віне Мінгарвыканкама, які, напрыклад, своечасова не прадаставіў тэрыторыю».

Каментары11

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным12

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным12

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць