Грамадства1212

Microsoft вывучае попыт на беларускамоўны інтэрфэйс Windows Vista

«Я ўпэўнены, што беларускамоўная вэрсія новай апэрацыйнай сыстэмы будзе неўзабаве створаная» – паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі Валер Ланавенка, генэральны дырэктар Microsoft у Беларусі і Ўкраіне.

Стварэньне беларускамоўнай вэрсіі Windows Vista і 2007 Microsoft Offise System цалкам магчымае тэхнічна, паведаміў Валер Ланавенка. Паводле ягоных словаў, у Беларусі для гэтага дастаткова кваліфікаваных спэцыялістаў.

Пытаньне заключаецца ў попыце на такую вэрсію, і такі попыт вывучаецца. Дырэктар Microsoft у Беларусі і Ўкраіне паведаміў таксама, што беларуская Акадэмія навук выказваецца за стварэньне беларускамоўнай вэрсіі. «Наша задача палягае ў тым, каб даць беларускім карыстальнікам выбар, і я ўпэўнены, што беларускамоўная вэрсія новай апэрацыйнай сыстэмы будзе неўзабаве створаная», – зазначыў сп. Ланавенка.

А пакуль у найбліжэйшы час на беларускім рынку зьявіцца расейская вэрсія новай прадукцыі Microsoft. Плянуецца, што ў масавы продаж новая апэрацыйная сыстэма паступіць зь 1 сакавіка. Для карпаратыўных кліентаў яна даступная зь лістападу мінулага году. В. Ланавенка не пацьвердзіў інфармацыю пра затрымку прадукцыі Microsoft на беларускай мытні, аднак потым патлумачыў затрымку шырокага продажу адрозьненьнямі ў хуткасьці мытнага афармленьня.

Прадстаўнікі Microsoft у Беларусі і Ўкраіне высока ацэньваюць патэнцыял беларускага рынку. Рост прыбыткаў ад продажу прадукцыі кампаніі ў Беларусі за апошні год пераўзышлі больш чым на 50% пазамінулы паказчык. Беларускі рынак у сярэднім пераўзыходзіць па росьце продажаў іншыя нацыянальныя рынкі ўсходнеэўрапэйскага рэгіёну.

Новая апэрацыйная сыстэма прайшла беспрэцэдэнтнае па колькасьці ўдзельнікаў тэставаньне: больш за 5 мільёнаў карыстальнікаў з усяго сьвету, у тым ліку 80 тысячаў беларусаў і ўкраінцаў, карысталіся бэта‑вэрсіяй, дасылалі свае водгукі і рэкамэндацыі.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары12

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць