Здарэнні

Ліквідацыя наступстваў аварыі цягніка ў Латвіі зойме некалькі тыдняў

Ліквідацыя наступстваў аварыі таварнага цягніка з хімікатамі ў раёне латвійскага горада Даўгаўпілс можа заняць некалькі тыдняў, паведаміў журналістам намеснік выканаўчага дырэктара думы Даўгаўпілскага краю Аляксандр Айзбалтс.

«Калі рамонт рэек ужо заканчваецца, то прыбіранне цыстэрнаў патрабуе яшчэ прыкладна тыдзень, таму што спачатку трэба выпампаваць іх змесціва. Цягам сутак, з улікам рамонтных работ і руху цягнікоў, выпампоўваецца змесціва прыкладна дзвюх цыстэрнаў. Затым павінна быць праведзена санацыя забруджанай тэрыторыі», — цытуе Айзбалтса РИА Новости. Паводле яго слоў, ліквідацыя наступстваў НЗ можа заняць некалькі тыдняў.

Нагадаем, таварны цягнік з Беларусі, які перавозіў хімічныя рэчывы,

у ноч на 9 студзеня сышоў з рэек і перакуліўся недалёка ад Даўгаўпілса (401-ы кіламетр станцыі Краўя Латвійскай чыгункі), у выніку чаго адбылася ўцечка хімікатаў
 — 360 тон мінеральнай змазкі і тэхнічнага растваральніку. З рэек сышлі 17 вагонаў-цыстэрнаў з хімічнымі рэчывамі.

Цягнік рухаўся ў Вентспілс. Пры гэтым прэс-служба БЧ падкрэслівае, што «вагонаў Беларускай чыгункі сярод тых, што сышлі з рэек, няма». Для аказання дапамогі па ліквідацыі наступстваў НЗ Беларуская чыгунка адправіла ў Латвію цягнік.

Ратавальнікі ўзвялі вакол месца ўцечкі ахоўны вал. Агульная плошча забруджання складае 4 тысячы квадратных метраў.

На месцы НЗ працуюць ратавальнікі, паліцыя і прадстаўнікі Даўгаўпілскай краявой думы. Па гэтым факце распачата расследаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць