Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія належаць Лівіі.
Міністр замежных спраў Часовай нацыянальнай рады Лівіі Ашура бін Хаяль паведаміў, што Захад пачаў перасылаць у краіну актывы рэжыму Кадафі, замарожаныя падчас грамадзянскай вайны.
Усяго ў заходніх банках замарожана каля 150 мільярдаў даляраў, якія знаходзяцца на рахунках Лівіі, асобных арганізацый і чальцоў клана Кадафі.
Бін Хаяль заявіў, што не можа назваць дакладнай лічбы, але ўпэўнены ў тым, што Лівія атрымала ўжо, прынамсі, 20 мільярдаў даляраў. З гэтай сумы 10 млрд. перавяла на лівійскія рахункі Вялікабрытанія. Нямеччына пагадзілася размарозіць 8 млрд. еўра.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары