Андрэй Расінскі. Кадры

Цела і кроў галяндзкай падпольшчыцы

Эратычна-вайсковыя прыгоды, якім бы пазайздросьціў бы й "Беларусьфільм".

posterЧорная кніга (Zwartboek)

Нідэрлянды – Вялікабрытанія – Нямеччына, 2006, каляровы, 135 хв.

Рэжысэр: Паўль Вэрхувэн

Ролі выконваюць: Карыс ван Хутэн, Сэбастыян Кох, Том Хофман, Халіна Рэйн, Вальдэмар Кобус, Дэрэк дэ Лінт, Крыстыян Бэркель

Жанр: Ваенны трымценьнік, прыгоды

Адзнака: 7,5 (з 10)

Прызы Нідэрляндзікіх кінафэстаў, намінацыі на “Залатога ільва” на МКФ у Вэнэцыі, намінацыі на прэмію “BAFTA“.

Рахель Сэйн – габрэйка. Калі гінуць ейныя бацькі, Рахель далучаецца да галяндзкага супраціву. Яна фарбуецца ў бляндынку – і мусіць увайсьці ў давер да высокапастаўленага эсэсаўца.

Як і раньніх стужках Вэрхувэна (“Чацьвёрты мужчына”, “Цела+кроў”), менавіта “цела” адрозьнівае хлусьню ад праўды. Рахель ванітуе ад гестапаўца – які забіў ейных бацькоў. Юр да эсэсаўца – даводзіць ворага да антыфашызму. А нечыстоты, што выліваюць на гераіню – ёсьць знакам надыходнае здрады.

Вэрхувэн у сваім характэрным стылі зьмешвае эратычнае й ваеннае. Замест фалясу – пісталет, пацалунак – знак кансьпірацыі. Шматразовыя пераўвасабленьні герояў наўмысна правакацыйныя. Эсэсавец становіцца гуманістам, герой вайны – марадзёрам, а растрэлам пасьля перамогі камандуе... зацяты нацыст.

Але іранічна-скандальныя акцэнты – прыкмета вэрхувэнаўскай рэжысуры. Кабарэтныя нумары са свастыкай, аголеныя грудзі, труна для кантрабанды. Пры гэтым рэжысэр ня зьдзекваецца са сьвятога: ён распавядае сур'ёзную гісторыю часоў акупацыі ў захапляльнай форме – і на сваёй, галяндзкай мове.

Фільм дэманстраваўся ў фармаце “4х4”. Сэансы ў “Перамозе”:

20 і 21 лютага а 21.10;

22, 23 і 25 лютага а 18.30;

24 лютага а 15.50, 21.10

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі14

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць