Свет33

Францыя мяняе правілы выдачы грамадзянства: цяпер прэтэндэнтам трэба здаваць моўны экзамен

Прэтэндэнты на атрыманне французскага грамадзянства з гэтага года павінныя праходзіць тэст на веданне французскай мовы, праверка прадугледжаная рэформай заканадаўства.

Раней спецыяльная праверка ступені валодання французскай мовай не праводзілася, аднак, размаўляючы з кандыдатамі на атрыманне грамадзянства, супрацоўнікі прэфектуры паліцыі адначасова ацэньвалі іх лінгвістычныя веды.

З 1 студзеня гэтага года ў рамках праведзеных рэформаў абавязковым стаў спецыяльны тэст, які ў адпаведнасці з агульнымі лінгвістычнымі нормамі Рады Еўропы мяркуе «добрае разуменне вуснай гаворкі і здольнасць тлумачыцца па-французску». Гаворка ідзе, іншымі словамі, пра ўзровень ведаў, які забяспечваў бы нармальныя ўмовы жыцця ў краіне і ўдзел у звычайных гутарках.

Кандыдаты на атрыманне грамадзянства могуць вызваляцца ад праходжання тэсту, калі прадставяць дыплом французскай навучальнай установы або даведку аб заканчэнні моўных курсаў ў Францыі, якая дзейнічае два гады. Для кандыдатаў на французскае грамадзянства такія моўныя курсы бясплатныя.

Уведзены тэст уключае дзве абавязковыя праверкі ведаў.
Першая — кантроль разумення вуснай гаворкі — складаецца з 30 пытанняў і доўжыцца 30 хвілін. Такі кантроль праводзіцца ў агульнай экзаменацыйным зале. Праверка здольнасці тлумачыцца па-французску праводзіцца ў форме індывідуальнага сумоўя экзаменатара з прэтэндэнтам

працягласцю 15 хвілін.

Прайсці такі тэст можна ў найбліжэйшым Цэнтры лінгвістычных тэстаў. У выпадку нездавальняючага выніку можна рабіць новыя спробы, колькасць якіх не абмяжоўваецца. Аднак перад чарговай праверкай павінна прайсці не менш за два месяцы.

Акрамя таго, кандыдатам трэба прайсці тэст на веданне гісторыі і культуры Францыі і прыхільнасць да каштоўнасцяў Французскай Рэспублікі і падпісаць хартыю правоў і абавязкаў грамадзяніна Францыі.

У 2010 годзе, паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў, французскае грамадзянства атрымалі 130 тысяч чалавек, з іх прыкладна 90 тысяч — на аснове працэдуры натуралізацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць