Меркаванні3131

Еўраньюс: «Спыніце Лукашэнку»

Беларусы Страсбурга сабраліся каля Рады Еўропы, патрабуючы, каб кантынент змагаўся за Беларусь.

«Спыніце Лукашэнку!» — плакаты невялікай групы беларусаў, якія прыйшлі на акцыю да будынку Рады Еўропы ў Страсбургу.
Яны хочуць нагадаць еўрапейцам аб парушэнні правоў чалавека на сваёй радзіме, і, па іх словах, «ускалыхнуць» парламентарыяў: санкцыі супраць Мінска, падобна, так і не працуюць.

29-гадовага Паўла Хівука ў Беларусі двойчы асуджалі за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях.
У 2006 годзе ён знайшоў прытулак у Францыі.

«17 гадоў — усё адно і тое ж, — кажа ён. —
 Людзі сёння, з аднаго боку, супраць рэжыму, але ў той жа час і супраць саміх сябе: на вуліцы яны абавязаны казаць журналістам, што ўсё добра, усё будзе добра, інакш яны страцяць працу. Такія размовы можна весці толькі на кухні, дома».

Пленарная асамблея Рады Еўропы прыняла ў сераду рэзалюцыю, зноў патрабуе ад Мінска вызваліць палітычных зняволеных, увесці мараторый на смяротнае пакаранне і ўстаць на шлях поўнай яе адмены.

Аўтар рэзалюцыі — дакладчык ПАРЕ па Беларусі Андрэс Херкель: «У краіне ўсё менш свабод, значна менш, калі параўноўваць з сітуацыяй да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Вельмі шмат палітычных зняволеных, абаронцаў правоў чалавека пераследуюць, прызначаюцца смяротныя прысуды, нават калі вынік расследавання далёка не пераканаўчы. Мой галоўны вывад — сітуацыя пагаршаецца».

У рэзалюцыі згадваецца смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву.
Летась іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі тэракта ў мінскім метро, ​​ахвярамі якога сталі 15 чалавек. Адвакаты заявілі, што доказаў недастаткова; асуджаныя распавядалі, што падвяргаліся катаванням.

Па паведамленнях з Беларусі, месца і час смяротнага пакарання трымаюць у сакрэце, а сваякам нават не выдаюць цела.

Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава, упэўненая ў невінаватасці сына, прыехала ў Страсбург:
«Тое, што я не магу знайсці справядлівасці ў нас у краіне, мяне падштурхнула звярнуцца сюды па дапамогу. У нас у Беларусі адмяніць рэзка смяротнае пакаранне нельга, трэба склікаць рэферэндум; але хацелася б хоць бы ўвесці мараторый, гэта можна».

ПАРЕ запатрабавала ад Мінска адмяніць смяротны прысуд Кавалёву і Канавалаву.

Дарэчы, у самой Беларусі трансляцыю тэлеканала Euronews кабельныя сеткі МТІС спынілі з 1 студзеня.
Гэта прытым што расейская версія канала падавала падзеі ў Беларусі больш стрымана, чым астатнія моўныя версіі. «Еўраньюс» быў апошнім агульнадаступным праз кабельныя сеткі ў Беларусі навінным каналам, незалежным ад лукашэнкаўцаў.

Каментары31

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць