Культура22

Пара гуляць у казкі!

Акторы, спевакі і нават адзін пасол агучылі кнігу казак Сержука Вітушкі.

Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага радыё «Рацыя» ды інтэрнэт-парталуTuzin. FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі».

Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

У праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»

узялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш.
Кожны з іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісменніка з Вільні.

Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай нядаўна кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленні Міхала Анемпадыстава.

«Летась здзейснілася мара аўтара, калі пабачыла свет яго кніга, якая стала пераможцай у намінацыі „Дзіцячая літаратура“ на радыё „Свабода“ і заняла пачэсную пазіцыю ў агульным рэйтынгу беларускіх навінак. Але сам аўтар, наш герой, не зможа яе ўбачыць. Так склаўся лёс, што праз хваробу ён страціў зрок. Таму зноў талакой, як і ў колішнія легендарныя часы, мы здзясьняем яшчэ адзін цуд — пераўвасабляем літары ў гукі, стварыўшы гэтую гукавую кнігу казак Вітушкі. Цяпер яе зможа пачуць і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім свеце».

На думку каардынатара праекта, рэдактара парталу Tuzin. FM Сяргея Будкіна, як казкі, так і само жыццё Сяргея Вітушкі вучыць быць моцным і ніколі не скарацца абставінам. «Аўтар гэтых казак — адкрыты і шчыры чалавек, які нягледзячы на цяжкасці працягвае пісаць жыццясвярджальныя гісторыі і змяняць гэты свет да лепшага. Таму гэтае выданне прызначаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў».

Праект падтрымала Беларускае радыё «Рацыя», на хвалях якога і адбудзецца прэм’ера «Дзінь-дзілінь». Дзякуючы радыё «Рацыя» пабачыць свет і аўдыёвыданне гэтых казак. «Ведаю аўтара казак з другой паловы 80-х і магу сказаць, што столькі веры, надзеі і любові да роднага, беларускага ў адным чалавеку сустракаецца зрэдку.

Гэты праект — яшчэ адзін доказ таго, што словам і марам з маладосці можна быць верным усё жыццё», —
кажа кіраўнік радыё Яўген Вапа.

Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня пачынаючы ад 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце і ў інтэрнэце па ўсім свеце.

Прэзентацыя аўдыёдыска «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ды спевамі ад удзельнікаў праекту пройдзе

19 лютага (нядзеля) у 14.00 у мінскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а).

* * *

Сяргей Вітушка — пісьменнік, гісторык, актор, журналіст, адзін з лідараў нефармальнага моладзевага руху ў 1980-я. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэннем народных святаў, ладзіла экалагічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэнне беларускіх класаў і школ. Ад 1991 жыве ў Вільні, браў удзел у стварэнні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Працаваў на віленскім тэлебачанні і на радыё «Балтыйскія хвалі». Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасць праз праблемы са здароўем. У 2011 была выдадзена кніга казак яго аўтарства «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі».

Каментары2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць