Меркаванні1111

Валерый Карбалевіч: У Беларусі праблема палітзняволеных мала хвалюе насельніцтва

«Яна не вельмі хвалюе насельніцтва, хаця яно негатыўна ацэньвае наяўнасць палітзняволеных, але яна не з'яўляецца фактарам, які прымушае насельніцтва да нейкіх дзеянняў», — лічыць палітолаг.

У Беларусі наяўнасць палітзняволеных не выклікае народнага абурэння і не падштурхоўвае людзей на публічныя акцыі. Такое меркаванне выказаў БелаПАН палітолаг Валерый Карбалевіч 5 лютага ў Магілёве, дзе ён прэзентаваў сваю кнігу «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт».

Паводле слоў Карбалевіча, праблема палітзняволеных хвалюе апазіцыю, хвалюе трэці сектар. «Яна не вельмі хвалюе насельніцтва, хаця яно негатыўна ацэньвае наяўнасць палітзняволеных, але яна не з'яўляецца фактарам, які прымушае насельніцтва да нейкіх дзеянняў», — лічыць палітолаг.

На яго думку, наяўнасць палітзняволеных усё ж уплывае на палітычную сітуацыю ў Беларусі. «Па-першае, у адносінах з Захадам гэта галоўная праблема, якая перашкаджае нармалізацыі, размарожванню адносінаў. З пункту гледжання ўнутранай палітыкі гэта такая назола, якая сядзіць у грамадскім арганізме, ные і баліць, і без яе вырашэння цяжка гаварыць не толькі аб узаемаадносінах Беларусі з Захадам, але нават аб узаемаадносінах унутры краіны. Бо апазіцыя пытанне аб байкоце ўздымае ў сувязі з палітзняволенымі», — адзначыў Карбалевіч.

Адказваючы на пытанне, чаму нават пасля падачы прашэнняў аб памілаванні Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Бандарэнка ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі, Карбалевіч сказаў, што, магчыма, улады чакалі «нейкі іншы дакумент атрымаць ад іх, дзе б яны раскайваліся, абяцалі больш так не рабіць і штосьці яшчэ». «Гэта значыць прымусіць да поўнай палітычнай капітуляцыі. Гэта першы момант. Другі момант: напэўна, чакаюць, што Захад за гэта штосьці заплаціць, паколькі гэта дастаткова дарагі тавар — кандыдат у прэзідэнты. Па-трэцяе, напэўна, чакаюць, пакуль сапсуюцца адносіны з Расіяй. І тады гэты козыр выцягнуць на стол і пададуць сігнал Захаду аб нармалізацыі адносінаў і вызваленні палітзняволеных», — падзяліўся меркаваннем палітолаг.

Як лічыць Карбалевіч, улады прызналі наяўнасць прашэнняў аб памілаванні ад палітзняволеных, «значыць, працэдура запушчана, і хутчэй рана, чым позна яны будуць вызвалены».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна5

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць