Познер расказаў, як вячэраў з Лукашэнкам, ды параўнаў яго са Сталіным — відэа
Падчас прэзентацыі сваёй кнігі «Развітанне з ілюзіямі» вядомы расейскі тэлежурналіст выказаўся аб сітуацыі ў Беларусі.
Уладзімір Познер трапіў у нашу краіну напрыканцы
Самым моцным уражаннем, якое засталося ў Познера, было тое, што працаўнікі беларускага тэлебачання пра пэўныя рэчы размаўлялі шэптам. «Я адчуў, што вярнуўся ў Савецкі Саюз!»
Пасля была вячэра ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, і Беразоўскі папрасіў кожнага з прысутных падняцца і сказаць
«Аляксандр Рыгоравіч, мяне мама вучыла, што калі ты ломіш чыйсьці хлеб, ты мусіш яму сказаць або нешта добрае, або нічога. Я вам нічога не скажу», — узгадвае Уладзімір Познер.Пасля гэтага беларускі прэзідэнт і не залюбіў журналіста, якога пазней абвінаваціў у атрыманні хабару за крытыку на ягоны адрас.
«Тое, што адбываецца ў вашай краіне, у мяне выклікае глыбокае шкадаванне. Магчыма, што ўсё адно большасць насельніцтва яго падтрымлівае — я тут не спецыяліст.
Але я ж памятаю, што большасць насельніцтва Савецкага Саюзу падтрымлівала і горача любіла, можа быць, самага крывавага дыктатара ў гісторыі, а менавіта — Сталіна», — сказаў Уладзімір Познер.
Кнігу «Развітанне з ілюзіямі» адзін з самых вядомых расейскіх тэлежурналістаў, чалавек, які стаў тварам эпохі пераменаў, напісаў 21 год таму. У ЗША яна 12 тыдняў трымалася ў спісе бестселераў газеты «New York Times». І толькі цяпер, на думку аўтара, прыйшоў час выдаць расейскі варыянт кнігі. Шчыра, з іроніяй і глыбінёй аўтар разважае аб пытаннях нацыянальнай самасвядомасці, веравызнання, палітыкі ды асаблівасцях расейскага менталітэту, спрабуе цвяроза і неўпярэджана ацаніць Расею, Амерыку і Еўропу.
Каментары