Грамадства11

Купляць кватэры пацярпелым ад выбуху — вельмі дорага

Дом, разбураны ад выбуху ў Лагойскім раёне, адновяць.

У Мінскай вобласці разглядаецца пытанне аб аднаўленні ў Лагойскім раёне дома, разбуранага ўзрывам бытавога газу, але да высвятлення прычын надзвычайнага здарэння канкрэтнае рашэнне не прынята,
заявіў журналістам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

Паводле слоў Барыса Батуры, вывучалася пытанне куплі новых кватэр для пацярпелых сем’яў, але гэта вельмі дорага. «Канкрэтнае рашэнне аб магчымасці пражывання ў доме да заключэння экспертаў прымацца не будзе, — падкрэсліў Батура. — Я лічу, што танней яго аднавіць. У гэтым выпадку пастараемся завяршыць работы максімальна хутка, каб людзі змаглі вярнуцца ў свае кватэры».

Барыс Батура адзначыў, што два пад’езды з трох знаходзяцца ў добрым стане.

Як паведамлялася, узрыў прагрымеў днём 8 лютага ў трохпавярховым доме ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна. Было разбурана каля сямі кватэр. З-пад абломкаў супрацоўнікі МНС дасталі чацвёра пацярпелых, а таксама аднаго загінуўшага. Узбуджана крымінальная справа. Жыхары дома былі часова заселены ў санаторый «Рудня» (Лагойскі раён, вёска Янушкавічы).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам19

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам19

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць