Афіша11

24 лютага — «Тузін. Unplugged»: ZM99 і Znich

Клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16). 19.00.

Як ZM99, так і Znich упершыню ў сваёй гісторыі рыхтуюць акустычныя сэты. «Для нас гэта будзе адказны выступ, бо ніколі яшчэ не давалі канцэрт у такім фармаце», — кажа вакалістка каманды ZM99 Зоя Каральчук. «Заўжды цікава, калі гурт, які выконвае цяжкую музыку, бярэцца сыграць свае песьні ў камэрным фармаце. Таму мы пагадзіліся на гэты экспэрымэнт», — зазначае лідэр Znich Алесь Таболіч.

Гурт ZM99 яшчэ ў 2004 годзе прадставіў у межах чарту на «Тузіне Гітоў» плён сваёй першай студыйнай працы — песьню «Магнзэзія». Тады каманда звалася «Зьмяя». Праз год музыкі ўвайшлі ў лік ляўрэатаў «Басовішча» і запісалі першы паўнавартасны альбом «Усё дзеля вас». Каманда знаходзіцца ў пастаянным руху і пошуку, што прывяло да рэбрэндынгу ў 2009 годзе, калі музыкі вырашылі зьмяніць назву, лёга ды трохі палагаднелі ў гучаньні. Цяпер гурт актыўна працуе над сваім новым альбомам. Некаторыя песьні зь яго якраз і прагучаць на «Тузін. Unplugged». «Мы вырашылі збудаваць сваю праграму з даўніх песень, якія мы практычна не выконваем, як тая ж „Магнэзія“, а таксама з новых твораў, яшчэ нячутых», — распавядае гітарыст каманды Ўладзімер Сахончык. «Для нас гэта будзе адказны выступ, бо ўпершыню даем канцэрт у такім фармаце», — дадае вакалістка каманды Зоя Каральчук.

Упершыню выступяць у акустыку і лідэры беларускага фольк-паган-мэталу — гурт Znich. «Заўжды цікава бывае, калі гурт, які выконвае цяжкую музыку, бярэцца сыграць свае песьні ў камэрным фармаце. Таму мы пагадзіліся на гэты экспэрымэнт. Гэта будзе першая спроба, як для нас, так і для слухачоў, паглядзець на Znich зь іншага боку», — кажа лідэр каманды Алесь Таболіч. Музыкі зьбіраюцца згадаць фолькавыя рэчы, якія не ўваходзяць у іх цяперашні рэпэртуар, а таксама перапрацуюць свае галоўныя гіты. Упершыню ў акустыку прагучаць «Крыжы-абярэгі», загалоўны нумар з апошняга дыску — «Мроя» ды іншыя вядомыя творы. Цікава яшчэ, што падчас выступу 24 лютага да Znich далучацца запрошаныя музыкі. Падпяваць Таболічу будуць вакалістка гурта UNIA Аляксандра «Шуня» Шайко і Тацяна Гарох, вакалістка гурта «Лютавер’е».

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу «Тузін. Unplugged» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».

***

Канцэрт пачнецца ў 19:00 24 лютага (пятніца) у менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16).

Кошт квітка — 50 000 руб. Набыць квіткі можна ў клюбе загадзя з 18:00 да 22:00 штодня, акром суботы і нядзелі.

Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

На полі з цукровымі буракамі пад Пухавічамі гуляў зубр1

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?3

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ5

Жыхары Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць грошы13

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ1

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?3

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць