Еўрапейскі саюз абвясціў пра новыя санкцыі ў дачыненні да сірыйскага ўрада, якія вядзе лютую барацьбу з хваляваннямі ў краіне.
У прыватнасці, замарожваюцца банкаўскія рахункі і ўводзіцца забарона на ўезд у краіны Еўрасаюза ў дачыненні да яшчэ сямёх асобаў, блізкіх да прэзідэнта Башара Асада. Уведзены абмежаванні на транспартныя авіярэйсы з Сірыі, на гандаль золатам і каштоўнымі металамі.
Раней былі ўведзеныя абмежаванні на продаж Сірыі нафты і зброі.
У панядзелак Кітай заявіў, што лічыць непрымальнымі выказванні амерыканскага дзяржсакратара Хілары Клінтан аб пазіцыі КНР у дачыненні Сірыі.
У пятніцу Хілары Клінтан заявіла, што вета Расіі і Кітая на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН па Сірыі з’яўляецца абуральным.
Каментары