Меркаванні77

Пра беларускую эканоміку добра альбо нічога?

Рэдактар газэты «Белорусы и рынок» пра даручэнне прэм’ер‑міністра наладзіць кантроль за інфармацый, якую прадастаўляюць дзяржчыноўнікі журналістам: гэта паніка ўраду з нагоды таго, што інфармацыя аб рэальнай сітуацыі з эканомікай краіны стане здабыткам грамадскасці.

Гэта паніка ўраду з нагоды таго, што інфармацыя аб рэальнай сітуацыі з эканомікай краіны стане здабыткам грамадскасці, – пракаментаваў прэс‑службе БАЖ галоўны рэдактар тыднёвіка «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі даручэнне прэм’ер‑міністра наладзіць кантроль за інфармацый, якую прадастаўляюць дзяржчыноўнікі журналістам.

Даручэнне №11/810‑234 з пазнакай «для службовага карыстання» атрымала рэзананс у беларускай журналісцкай грамадскасці. І журналісты, і медыя‑эксперты бачаць у ім спробу яшчэ больш абмежаваць доступ СМІ да інфармацыі эканамічнага кшталту і забараніць даваць каментары.

Як выказаўся Вячаслаў Хадасоўскі, мабыць сітуацыя з эканомікай зараз настолькі пагаршаецца, што вырашылі забараняць даваць інфармацыю, што становіцца зразумелым з першага пункту дакументу:

— Мы з задавальненнем будзем спасылацца на пункты, дзе гаворыцца, што чыноўнікі павінны больш уважліва ставіцца да працы з журналістамі, даваць ім аб’ектыўную інфармацыю. Таму што сёння яны па ўсялякаму ўхіляюцца адказваць на пытанні, называць свае прозвішчы, а ў выніку атрымліваецца недакладная інфармацыя.Мы толькі падтрымліваем той тэзіс, што з журналістамі трэба канструктыўна працаваць.

Трактоўка «неаб’ектыўнае асвятленне пытанняў» у другой частцы даручэння вельмі суб’ектыўная, пад яе можна падагнаць любое меркаванне, любы каментар. З’яўляецца дадатковая нагода, каб прымяняць рэпрэсіўныя санкцыі супраць газет, – мяркуе рэдактар эканамічнага тыднёвіка.

«Тут хочацца сказаць: займайцеся лепш эканомікай, чым прэсай. Бо, чым больш плённа і з карысцю працуе чыноўнік, тым больш адкрыты ён для журналістаў і ахвотна дае аб’ектыўную інфармацыю. Тым больш карысці будзе краіне. А шыла ў мяху не схаваеш, якія б дакументы ні прымалі», – рэзюмаваў В. Хадасоўскі.

Прэс‑служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Ілюстрацыя davno.ru

Каментары7

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць