Грамадства2121

На Дзень Волі заклікаюць прыходзіць з транспарантамі

Івашкевіч: Зразумейце, важная масавасць, а не маршрут.

Галоўнае ў правядзенні 25 Сакавіка шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі — шматлікасць удзельнікаў, а не маршрут. Такое меркаванне выказаў адзін з заяўнікаў акцыі Віктар Івашкевіч па выніках пасяджэння 20 сакавіка аргкамітэта па яе правядзенні.

«Ёсць рашэнне аргкамітэта сабрацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук і пад бел-чырвона-белымі сцягамі з транспарантамі, на якіх напісаныя заклікі вызваліць палітзняволеных і пра незалежнасць Беларусі, прайсці па вуліцах Мінска. Гэта супольная пазіцыя», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, што Мінгарвыканкам цалкам задаволіў заяўку арганізатараў на правядзенне шэсця і мітынгу 25 Сакавіка. Так, збор удзельнікаў плануецца ў 13.30 на пляцоўцы каля Акадэміі навук, затым дазволена шэсце па вуліцы Сурганава.

«Калі камусьці перакананні перашкаджаюць ступіць на плошчу Бангалор, то давайце хоць бы разам пройдзем па вуліцы Сурганава, — кажа Івашкевіч. — Большасць разумее, што галоўнае — колькасць людзей, сцягоў і транспарантаў, што на іх будзе напісана, а не непасрэдны маршрут. Галоўнае, прайсці па вуліцах Мінска, каб гэта было шматлікае шэсце».

Палітык паведаміў, што на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі ён заклікаў «усіх лідараў арганізацый, якія сёння хоць бы намінальна ўваходзяць у аргкамітэт, прыкласці ўсе намаганні для правядзення інфармацыйнай кампаніі па прыцягненні максімальнай колькасці людзей на шэсце і мітынг». «Усе выказалі згоду», — удакладніў Івашкевіч.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні аргкамітэта былі абмеркаваны пытанні афармлення калон, у тым ліку пры дапамозе транспарантаў і сцягоў. На мітынгу плануецца выступленне палітыкаў, сваякоў палітзняволеных, бардаў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?5

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА1

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць