Меркаванні3838

Лукашэнка вачыма псіхолага

Псіхолаг Людміла Мірзаянава прааналізавала выказванні кіраўніка дзяржавы на тэмы правоў чалавека.

Што будзе рабіць кіраўнік, які парушае правы і свабоды людзей, які ведае, што гэтага рабіць нельга, што ўвесь цывілізаваны свет асуджае яго, але не жадае што-небудзь мяняць?

Правільна, адмаўляць. Вось і А. Лукашэнка адмаўляе рэальнасць парушэнняў дэмакратычных правоў і свабодаў у Беларусі, выкарыстоўваючы разнастайныя формы адмаўлення.

Васемнаццаць гадоў ён адмаўляе сам факт парушэнняў: «Няма ў Беларусі праблем са свабодамі і быць не можа».

Мінімізуе парушэнні, праўда, рэдка: "У нас толькі парачка палітвязняў сядзіць» або «Ведаю, ёсць у нас праблемы, але не сур'ёзныя. Паглядзіце на ў Казахстан, колькі гадоў Назарбаеў кіруе!».

Спрытна сыходзіць ад абмеркавання праблемы або забалбочвае яе. На прэс-канферэнцыях з журналістамі гаворыць пра што заўгодна, толькі не аб рэальнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне (бла-бла-бла).

У ходзе перадвыбарчай кампаніі 2010 года быў адзначаны «скачок у бок дэмакратыі»: «Паглядзіце, колькі ў нас свабоды! Ужо 2 месяцы!». Была праяўлена падатлівасць: «Так і быць, саступлю апазіцыі, толькі б адстала (ха-ха-ха)».

Рацыяналізуючы Лукашэнка прыводзіць довады на карысць жорсткіх мер падаўлення пратэстаў і суровых пакаранняў, а інтэлектуалізуючы кажа, да прыкладу, наступнае: «Так, смяротнае пакаранне неабходнае: беларусы за яе прагаласавалі. І наогул існуюць правілы... Калі я прымаў рашэнне аб смяротнай кары, я такія перажыванні адчуваў за блізкіх асуджаных... (тра-та-та-та-та) ».

Аднак самыя распаўсюджаныя формы адмаўлення рэальнасці парушэнняў правоў і свабодаў у Беларусі, якія выкарыстоўваюцца А. Лукашэнка, - гэта:

1) маніпуляцыі: «Я трошкі дэмакратызуюся: кагосьці не пасаджу, кагосьці выпушчу, а вы мне грошыкі дасцё. А калі не дасцё, пайду і зноў пасаджу»;

2) скандалы: «Наважцеся толькі ўвесці санкцыі, я пакажу вам, дзе ракі зімуюць!»;

3) і / або пошукі ахвярнага казла: «Калі б у вас была такая апазіцыя, вы б павесіліся».

Каментары38

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

МУС абвяргае, што індыйская жанчына трапіла ў Беларусі ў працоўнае рабства, і выклала ўласную версію яе гісторыі8

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам4

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы15

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць