Культура

Віцебскія вокны ў Рыме

У самым сэрцы Вечнага горада — Віктарыяне — адкрываецца выстава славутага ўраджэнца Беларусі Марк Шагала. «Ён пакінуў сваіх людзей, каб убачыць вялікі свет і стацца мастаком».

У самым сэрцы Вечнага горада — Віктарыяне — адкрываецца выстава славутага ўраджэнца Беларусі Марк Шагала. «Ён пакінуў сваіх людзей, каб убачыць вялікі свет і стацца мастаком».

Так піша ў прэстыжнай каталіцкай газеце «Аввенірэ» італьянскі мастак і музыкант Моні Авадзія.Ён называе яго палотны «колерамі духоўнасці», якія для нас спалучаныя з тым, што так мучыць ва ўсходнім юдаізме , цудоўным дзеля сваёй глыбіні і хрумкасці. Гэты «маленькі юдэй» прыгожы глыбінёй свайго ўнутранага свету; надта гуманны для планеты, заражанай глупствам і насіллем. Мастацтва было ягоным пакліканнем ад дзіцячых гадоў. Каб ажыццявіць сваю мару маленькі Марк звярнуўся з гарачай малітвай да каталіцкага святога — Бенедыкта, ахоўніка выгнаннікаў. Віцебскі яўрэйскі хлопчык на рагу стагоддзяў заклікаў Бога праз San Benedetto :»Зрабі так, каб мая пакутная душа хлопчыка‑заікі абудзелася, пакажы мне шлях. Не хачу быць як усе, хачу бачыць новы свет». І, як мы бачым, — піша аўтар,‑ Сан Бенедэтто, ахоўнік вандраўнікоў, пачуў ягоную малітву. Марк збег са свайго маленькага свету — выключнага, але абважанага забабонамі, галеччу, адсталасцю, і накіраваўся ў цывілізаваны свет — каб удзельнічаць, піша італьянскі аглядальнік, ў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Разам з Маякоўскім і Меерхольдам — двума тагачаснымі першаадкрывальнікамі рэвалюцыйнага авангарду, ён быў прызначаны кіраўніком, а затым камісарам па мастацкай частцы ў Віцебску, ў сваім родным горадзе. Там разам са сваімі студэнтамі ён адзначыў першую гадавіну бальшавіцкага Кастрычніка тым, што размаляваў сваімі фігурамі ў палёце сцены дамоў і забораў. Але палітыкі ўжо больш ня лёталі, яны жадалі моцна ўсталявацца на зямлі і мець свае партрэты як іконы сацрэалізму...»

Італьянскі аўтар ў патэтычным тоне апісвае далейшыя прыгоды Шагала: ён збягае ў Парыж субратоў па мастацтве — Матыса і Пікасо, каб завершыць сваё падарожжа ў Ерусаліме. Але, як зазначае Моні Авадзіа, ужо «не вандраўніком‑яўрэем хрысціянскага праклёну, але такім яўрэем,які быў асвячаны выгнаннем ў вымярэнні, дзе і Езус Хрыстус ёсць толькі маленькім яўрэем, якога распнулі ў ягонай самай безабароннай і апошняй праўдзе разам са сваім народам ненавіснікі чалавека. Марк Шагал намаляваў і выявіў усё гэта і тым самым стварыў цуд жывапіснай матэрыялізацыі гэтага выключнага свету»...Так Фпіша аўтар у каталіцкай газеце « Avvenire», запрашаючы ўсіх яшчэ раз параздумваць над жыццём уласнае душы ля палоцен і стампаў вялікага віцебляніна.

Радыё Ватыкану

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць