Зроблена гэта на Акадэмічнай пры выкарыстанні тэхналогій кампаніі Philips.
Урачысты запуск адбыўся вечарам 5 красавіка. На гэтай вуліцы ўстаноўлены святлодыёдныя свяцільні «Фенікс», распрацаваныя НАН Беларусі пры выкарыстанні тэхналогій кампаніі Philips.
Як адзначыў генеральны дырэктар Philips у Расіі і СНД Ар’ян дэ Ёнгстэ, «роля беларускай Акадэміі навук і беларускіх вучоных заключаецца ў глыбокіх ведах і
Беларусь таксама валодае ведамі і«Беларускія спецыялісты здольныя распрацоўваць якасныя свяцільні для вельмі складаных варыянтаў выкарыстання з сапраўды добрымі паказчыкамі энергаэфектыўнасці. Яны таксама могуць распрацоўваць і вырабляць прадукцыю высокай якасці», — адзначыў дэ Ёнгстэ. Ён лічыць, што выкарыстанне святлодыёднага асвятлення ў Беларусі дасць станоўчы эфект як з пункту гледжання эканоміі энергіі, так і эканомікі ў цэлым.ноў-хаў у галіне вымяральнай тэхнікі і ў прымяненні святлодыёднай тэхналогіі.
Гэтыя тэхналогіі дазваляюць эканоміць да 40–50% электраэнергіі.
Тэрмін працы свяцільняў складае 15 гадоў, тэрмін акупнасці — пяць з паловай гадоў.
Акрамя гэтага, святло ад іх дапамагае вадзіцелям аўтатранспарту лепш бачыць людзей, якія пераходзяць вуліцу.
Паводле слоў старшыні прэзідыума НАНБ Анатоля Русецкага, супрацоўніцтва з кампаніяй Philips «вельмі важна, таму што кампанія вядомая ў свеце сваёй якасцю і высокімі тэхналогіямі». «Мы можам выкарыстоўваць самыя сучасныя тэхналогіі ў галіне святлодыёднай тэхнікі і выкарыстоўваць вопыт у праектаванні прылад для рознага прымянення. Вельмі важна выкарыстоўваць вопыт гэтай кампаніі ў стварэнні буйных вытворчасцяў і прасоўванні тавараў на рынку. Я спадзяюся, што наша супрацоўніцтва будзе пашырацца. У тым ліку з пункту гледжання асваення вытворчасці камплектавальных вырабаў. Мне б хацелася, каб святлодыёды пачаў вырабляць наш «Інтэграл», — сказаў ён. Акрамя таго, Русецкі адзначыў неабходнасць вытворчасці святлодыёднай тэхнікі для машынабудавання.
Асвятленне вуліцы Акадэмічнай — пілотны праект, адзначыў Русецкі і выказаў надзею, што паступова будзе ўкараняцца такое асвятленне на МКАД і ў іншых гарадах Беларусі.
Паводле слоў намесніка міністра
Мы спадзяемся, што выпрабаванні свяцільняў пройдуць паспяхова,і мы зможам у найбліжэйшыя гады значна пашырыць іх прымяненне не толькі на вуліцах Мінска, але і іншых гарадоў Беларусі», — адзначыў ён.
Каментары