Музыка55

Vinsent: «Ні кроку назад!»

9 мая — вялікі сольны канцэрт беларускага рэпера. Клуб Re:Public (Прытыцкага, 62). 19.00.

9 мая у клубе «Re:Publiс» адбудзецца прэзентацыя сінгла і кліпа «Ні кроку назад» у межах вялікага сольнага канцэрта.

За час, што мінуў ад выхаду мінулага сольніка, у творчым жыцці Vinsent’a адбылося шмат зменаў: здымкі ў некалькіх фільмах («Вышэй за неба», «Беларуская мара» Кацярыны Кібальчыч, «Жыве Беларусь»), замежныя канцэрты і шматлікія вандроўкі.

«Я ўжо нават засумаваў па мінскай публіцы, усе пытаюцца — калі нешта новае. Здымкі ў фільмах занялі шмат часу, хутка будзе шмат цікавых і незвычайных прэм’ераў, нават у нязвыклым для мяне амплуа. А пакуль

мы на канцэрце прэзентуем сінгл, у які ўвойдуць дзве новыя песні і кліп на песню „Ні кроку назад“, якая стала саўндтрэкам да фільму „Вышэй за неба“,
мастацкі кіраўнік якога Андрэй Курэйчык», — кажа Vinsent.

Удзел у канцэрце возьме вакалістка Саша Захарык, а таксама малады беларускамоўны рэпер Gleboki Smak, які быў прызнаны найлепшым фрыстайлерам Беларусі па версіі прэміі «Street Awards 2011».

Наведнікаў канцэрту чакаюць падарункі ад сталых партнёраў праекту: кампаніі «Будзьма беларусамі!» і крамы вопраткі і абутку «Freestyle».

Цана квіткоў: 30–60 тысяч рублёў. Продаж квіткоў: пераход паміж ГУМам і Макдональдсам, пераход станцыі метро Якуба Коласа, касы Мінскканцэрта, клуб «Re:Public».

Замова квіткоў па т.: +375 29 782-88-81. Дадатковая інфармацыя — на старонцы Укантакце.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску79

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску79

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць