Культура

У Магілёве адкрыта памятная дошка савецкаму кампазітару Эдуарду Калманоўскаму

3 мая ў Магілёве на доме, дзе нарадзіўся вядомы савецкі кампазітар Эдуард Калманоўскі, была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка.

«Сёння, можа быць, самы ўрачысты, самы значны дзень у маім жыцці, — заявіў на цырымоніі адкрыцця дошкі сын кампазітара Сяргей Калманоўскі, які прыехаў з Германіі. — Бацька быў сапраўды народным артыстам, народным кампазітарам. Ён стаў народным задаўга да таго, як атрымаў гэта званне».

Як расказаў сын кампазітара, у канцы жыцця Эдуард Калманоўскі засмучаўся, што яго песні, як старыя, так і новыя, «не зусім упісваліся ў атмасферу мыльных папсовых тэлевізійных перадач». «Я тады спачуваў яму, а цяпер, пасля таго як мінула шмат часу, думаю: хіба раней у тэлевізійных перадачах прапагандаваліся такія песні, як „Ёсць на Волзе ўцёс“ ці „Брадзяга Байкал пераехаў“, а іх ведалі і тады, як ведаюць і цяпер, таксама будуць ведаць і ў будучыні.

Вось што я маю на ўвазе, калі кажу, што бацька сапраўдны народны кампазітар. І ў яго таксама такія ж песні, проста аўтар музыкі пакуль яшчэ вядомы», — сказаў Сяргей Калманоўскі.

На адкрыццё памятнай дошкі, якая ўстаноўлена на доме № 21 па вуліцы Першамайскай, прыйшлі прадстаўнікі ўлады, навучэнцы, члены грамадскіх арганізацый Магілёва. Прысутнічаў і аўтар працы, скульптар Андрэй Вараб’ёў.

«Для мяне гэта таксама важны дзень, таму што на адну працу стала больш, і яна — у самым цэнтры горада», — заявіў скульптар. Паводле слоў Вараб’ёва, ён разумеў, якая адказнасць ляжала на ім, калі ён працаваў над мемарыяльнай дошкай, «але працавалася натхнёна».

Ён павіншаваў прысутных з тым, што «сёння Магілёў стаў крыху лепшым».

Мемарыяльная дошка ўяўляе сабою барэльеф кампазітара, над якім напісана: «Я люблю цябе, жыццё», а ўнізе — надпіс на беларускай мове, што ў гэтым доме 9 студзеня 1923 года нарадзіўся вядомы кампазітар, народны артыст СССР Эдуард Калманоўскі.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі адбылося ў межах Дзён яўрэйскай культуры.

***

Эдуард Калманоўскі нарадзіўся ў сям’і Савелія Калманоўскага і Раісы Паўлоўскай. У 1945 годзе скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага па класе кампазіцыі. Адны з самых вядомых песень на музыку Калманоўскага — «Я люблю цябе, жыццё», «Алёша», «Ці хочуць рускія войны?», «Людзі ў белых халатах», «Вы служыце, мы вас пачакаем». Памёр 27 ліпеня 1994 года. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе7

Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю4

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?2

Лепш за любыя крыжаванкі. Догляд унукаў ратуе мозг бабуль і дзядуль ад старэння1

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць